Лукашэнка гарантаваў беларусам іншых прэзідэнтаў

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2021
Падпісацца
Ён адзначыў важнасць народнага адзінства ў Беларусі, асабліва ў гэты няпросты час, які перажывае ўвесь свет.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Беларусь не будзе нікому кланяцца і стаяць на каленях, а ў краіне з'явяцца іншыя прэзідэнты, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства "Малочны Мір".

"Жывём як можам, і не горш за іншых. Таму трымайцеся сваёй зямлі. Будуць у вас іншыя прэзідэнты. Я вам гарантую. Тады вы, параўнаўшы ўсё, зразумееце. А цяпер проста набярыцеся цярпення", - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў важнасць народнага адзінства, асабліва ў гэты няпросты час, які перажывае ўвесь свет. Паводле яго слоў, трэба быць бліжэй адзін да аднаго, не кідацца ў розныя бакі і ўсё гэта перажыць.

Папка для матэрыялаў крымінальнай справы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2021
СК Беларусі паведаміў, колькі расследуе крымінальных спраў экстрэмісцкай скіраванасці

"Свет ашалеў, і людзі ў гэтым свеце страцілі арыентацыю. А ў гэты момант не трэба кідацца ў розныя бакі. Таму я і абвясціў гэты год Годам народнага адзінства", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што пераважная большасць людзей хоча жыць мірна і спакойна, а сацыялягічныя даследаванні паказваюць: людзі баяцца страціць стабільнасць і парадак у краіне.

"Гэта дарагога каштуе. Людзі зразумелі, што яны маглі ці могуць страціць. І нам гэтага дапусціць нельга", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0