Відэа

Топ масак, якія выклікаюць захапленне. Частка 2

Падпісацца
Sputnik працягвае ўспамінаць аб самых незвычайных масках, якія толькі можна сябе ўявіць. Разгледзьце гэтыя незвычайныя маскі бліжэй на відэа.

Нават COVID можа стаць падставай ззяць ярчэй. Верагодна, гэтым прынцыпам кіраваўся турэцкі майстар, які вырабіў маскі з золата і срэбра.

Ён запэўнівае – дыхаецца ў такой масцы камфортна. З унутранага боку яна абабіта шоўкам. Важыць такая маска ўсяго 25 грамаў, а вось кошт уразіць мацней. За сярэбраную маску папросяць больш за 190 еўра, а за залатую – больш за дзве тысячы!

Не бярэмся судзіць, наколькі маска абараняе ад каронавіруса. Але ад зацікаўленых поглядаў наўрад ці абароніць!

А студэнты аднаго японскага універсітэта так любілі анімэ, што распрацавалі маску, якая ператварае ваш твар у анімэшны аватар. Выраз твару змяняецца ў рэжыме рэальнага часу. Калі вы ўсміхаецеся, ваш анімэшны твар на масцы таксама будзе ўсміхацца. Яе можна ўжыць не толькі для забавы. Напрыклад, каб дзіця не баялася ўрача ў медыцынскай масцы, можна прапанаваць доктару "анімэ-твар". Магчыма, дзіця перастане плакаць, калі ўбачыць, што яго збіраецца лячыць любімы персанаж.

Супергероі здзіўляюць пацыентаў дзіцячай бальніцы - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 11.03.2021
Відэа
Супергероі здзіўляюць пацыентаў дзіцячай бальніцы - відэа

А італьянскі мадэльер паспрабавала зрабіць так, каб мы не адчувалі пераменаў у свеце. Яна распрацавала трэнч з празрыстым процівірусным капюшонам-казырком. І вуаля – можна зноў чытаць па вуснах, як у старыя добрыя часы!

Сам плашч выраблены з трох слаёў тканіны, якія закліканы абараніць ад вірусных часціц. Апранаем плашч, адчуваем сябе ў бяспецы і ўяўляем, што пандэмія нас зусім не змяніла.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0