Па ўмаўчанні: расійскі пошукавік будзе прадусталяваны ў гаджэтах у Расіі

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкМужчына са смартфонам
Мужчына са смартфонам - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2021
Падпісацца
Які сэрвіс заменіць Google і Яндэкс на расійскіх смартфонах, ноутбуках і smart-тэлевізарах, пакуль невядома.

МІНСК, 21 сак – Sputnik. Пошукавы сэрвіс расійскай распрацоўкі будзе па ўмаўчанні ўстаноўлены на гаджэтах з 1 ліпеня, паведамляе прэс-служба Мінлічбы РФ.

Якой менавіта будзе пошукавая сістэма, стане вядома пазней, ураду яшчэ трэба будзе вызначыць сэрвіс.

"З 1 ліпеня 2021 года карыстальнікам будзе забяспечана магчымасць выкарыстання расійскай пошукавай сістэмы па умаўчанні. Парадак вызначэння пошукавай сістэмы будзе вызначаны пастановай урада", - цытуе РІА Навіны ведамства.

Пералік гаджэтаў, на якіх з'явіцца прадусталяваны "пошук" расійскай вытворчасці, уключае ў сябе не толькі смартфоны, але і ноутбукі, камп'ютэры і smart-тэлевізары.

Лагатып ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2021
Спецдакладчык ААН: сацсеткі служаць платформай для распальвання нянавісці

Абавязковы расійскі пошукавік на прыладах будзе прадусталяваны з мэтай імпартазамяшчэння, растлумачылі ў Мінлічбы. Гэта новаўвядзенне - частка стратэгіі развіцця лічбавых прадуктаў, створаных у РФ, дадалі ў ведамстве.

У канцы мінулага года ў Расіі быў прыняты закон, згодна з якім з 1 красавіка 2021 года забаронена прадаваць у Расіі асобныя віды тэхнічна складаных тавараў без перадустаноўкі прадпісанага ўрадам расійскага праграмнага забеспячэння.

Пералік прыкладанняў ужо зацверджаны, сярод іх - пошукавікі, інтэрнэт-браўзеры, паштовыя сэрвісы, сацсеткі і "антывіруснікі".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0