https://bel.sputnik.by/20210322/Urach-raspavyala-kal--Mnsku-pachnetstsa-tretsyaya-khvalya-karonavrusa-1047182982.html
Урач распавяла, калі ў Мінску пачнецца трэцяя хваля каронавіруса
Урач распавяла, калі ў Мінску пачнецца трэцяя хваля каронавіруса
Sputnik Беларусь
Раней Еўракамісія прызнала, што трэцяя хваля COVID-19 ужо прыйшла ў Еўропу, у розных краінах ЕС адзначаны паскораны ўздым захворвання, што патрабуе і... 22.03.2021, Sputnik Беларусь
2021-03-22T10:52+0300
2021-03-22T10:52+0300
2021-03-20T17:27+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/14/1047179760_0:0:3077:1740_1920x0_80_0_0_03ecbbeed8c7a75ff82c4173399eef5f.jpg
мінск
еўропа
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/14/1047179760_0:0:3077:1934_1920x0_80_0_0_a6bd2f9b7146f04018af538d13b98de1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, у свеце, каронавірус covid-19, мінск, еўракамісія, еўропа, ес
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, у свеце, каронавірус covid-19, мінск, еўракамісія, еўропа, ес
Урач распавяла, калі ў Мінску пачнецца трэцяя хваля каронавіруса
Раней Еўракамісія прызнала, што трэцяя хваля COVID-19 ужо прыйшла ў Еўропу, у розных краінах ЕС адзначаны паскораны ўздым захворвання, што патрабуе і паскарэння вакцынацыі.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Трэцяя хваля каронавіруса можа пачацца ў беларускай сталіцы ўжо ў канцы сакавіка - пачатку красавіка, паведаміла на "Радыё Мінск" начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд.
Паводле яе слоў, сказаць, што трэцяй хвалі не будзе зусім, спецыялісты не могуць.
"Пра наступленне трэцяй хвалі кажуць інфекцыяністы, эпідэміёлагі. Прычым пра гэта ідзе гаворка не толькі ў Беларусі, але і ў навакольных краінах. З-за росту захворвання ў Польшчы, Чэхіі ўвялі лакдаўн", - патлумачыла Дрозд.
Уздым захворванняў на СOVID-19 у сталіцы чакаем у канцы сакавіка - пачатку красавіка, дадала яна. Пры гэтым пакуль сітуацыя з захворваннем на каронавірус у Мінску, па словах, лекара, "нядрэнная".
"Студзень, люты - пайшло рэальнае зніжэнне лічбаў па захварэлых. На дадзены момант, калі параўноўваць з пікам другой хвалі, які прыйшоўся на канец снежня 2020-га, у нас менш за 50% тых, хто захварэў", - удакладніла Дрозд.
Чытайце таксама: