МІНСК, 23 сак – Sputnik. Аб няпростых адносінах Расіі і ЕС Лаўроў расказаў пасля перамоваў з кітайскім калегам Ван І.
"На заходнім фронце ў нас пакуль без змен, на Усходзе - вельмі інтэнсіўны парадак дня, які з кожным годам становіцца ўсё больш багатым", - адзначыў Лаўроў.
Зрэшты, Масква гатова аднаўляць сувязі з Еўрасаюзам, калі ў Брусэлі вырашаць "ліквідаваць узніклую анамалію", дадаў Лаўроў.
Супярэчнасці паміж ЕС і Расіяй абвастрыліся з-за сітуацыі вакол Аляксея Навальнага. Брусэль абнавіў антырасійскія санкцыі, у МЗС назвалі іх "тупіковым і неправавым шляхам", паабяцаўшы сіметрычна адказаць. Больш за тое, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў: у Крамлі ўпэўнены, што палітыка санкцый супраць Масквы ўсё роўна не дасягае мэты.
Чаму сапсаваліся адносіны Расіі з Еўропай
Нагадаем, Еўрасаюз увёў новыя санкцыі супраць Расіі ў пачатку сакавіка. У санкцыйны спісак трапілі старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін, дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў, генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў і кіраўнік ФСВП Аляксандр Калашнікаў. Гэта адбіваецца не лепшым чынам на двухбаковых адносінах, тлумачыў тады Лаўроў.
Паводле яго слоў, ЕС "свядома разбурыў практычна ўсю інфраструктуру" адносін і працягвае практыку ўвядзення аднабаковых нелегітымных санкцый.
Адносіны РФ і заходніх краін пагоршыліся з-за сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны і вакол Крыма, які уз'яднаўся з Расіяй пасля рэферэндуму ў 2014 годзе. РФ тады абвінавацілі ва ўмяшанні, ЕС і ЗША ўвялі супраць яе санкцыі. Масква ў адказ ўзяла курс на імпартазамяшчэнне і не раз падкрэслівала, што "размаўляць на мове санкцый контрпрадуктыўна".
Чытайце таксама:
- Лаўроў ацаніў дэмакратыю ў НАТА і перспектывы адносін з Еўропай
- Адносіны Расіі і ЕС дайшлі да "ніжэйшай кропкі" - МЗС Германіі
- Лаўроў: ЕС сам разбурыў адносіны з Расіяй