МІНСК, 23 сак – Sputnik. Распаўсюджаныя ў інтэрнэце звесткі пра нібыта масавыя звальненні супрацоўнікаў з органаў унутраных спраў у мінулым годзе - фэйк, заявіла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
"Тая інфармацыя, якая так распаўсюджвалася ў інтэрнэце, пра тысячу міліцыянераў, якія звольніліся з органаў унутраных спраў, - найчысты фэйк. Вядома, яна не адпавядае рэчаіснасці", - сказала Чамаданава у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".
Прадстаўнік МУС падкрэсліла, што наадварот назіралася тэндэнцыя да зніжэння колькасці звольненых з органаў унутраных спраў.
"У параўнанні з 2019 годам у 2020 годзе колькасць звольненых супрацоўнікаў знізілася больш чым на 400 чалавек", - патлумачыла Чамаданава.
Паводле яе слоў, больш за 200 чалавек былі прыняты на службу.
Раней беларуская апазіцыя са спасылкай на наяўныя ў яе распараджэнні дакументы неаднаразова заяўляла аб масавых звальненнях сілавікоў пасля прэзідэнцкіх выбараў. МУС сцвярджае, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, а ўсе чуткі правакацыйныя і беспадстаўныя.
У сакавіку міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што шэраг супрацоўнікаў ведамства звольніўся пасля жнівеньскіх падзей, і адзначыў, што "гэта балючае для мяне пытанне".
"Мы даволі з разуменнем да іх ставіліся: ну не вытрымаў, сапраўды. Непрыемна, вядома, што, так скажам: найменшае выпрабаванне, якое трэба было выстаяць і прайсці органам унутраных спраў", - распавёў Кубракоў.
Чытайце таксама:
- Абарону міліцыі, чыноўнікаў і ваенных ўзмоцняць ў Беларусі
- Карпянкоў адкрыта аб пратэстах, цкаванні родных і службе
- Генеральная пракуратура: па "пратэстных" справах асуджана больш за 400 чалавек