МІНСК, 23 сак – Sputnik. У маіх інтарэсах не знішчыць дзяржаву, заявіў беларускі лідэр падчас наведвання Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання.
Раней на сэрвісе Youtube выйшаў фільм пра рэзідэнцыі, якія нібыта належаць Аляксандру Лукашэнку. Відэа выйшла ў трэнды і набрала некалькі мільёнаў праглядаў.
У сваю чаргу кіраўнік дзяржавы паабяцаў журналістам паказаць, як на самой справе выглядае яго рэзідэнцыя знутры, а адзіным палацам, які ў яго ёсць, ён назваў домік "сем на восем", дзе вырас з мамай. "Усё астатняе належыць дзяржаве", - запэўніў ён.
"Паверце, я ніколі асабістых інтарэсаў не прад'яўляў. У мяне няма "залатога дна", няма нічога - усё хлусня, гэта карцінкі", - лічыць прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у сваёй працы ён кіраваўся толькі тым, "каб простыя людзі мелі нешта ад нашых праектаў. І другое - дзяржава".
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "мы адбыліся як дзяржава. Я не магу яе загубіць. Вось мае інтарэсы". Толькі зыходзячы з вышэйсказанага ён і гатовы аказваць падтрымку праектам і прадпрыемствам.
Прадацца ніхто не захоча
"Прадацца, уступіць унутр нейкай дзяржавы, напэўна, ні адзін з вас не захоча. А я больш за ўсіх не хачу. Таму што першы прэзідэнт гэтай дзяржавы, якую я разам з вамі рукамі гэтымі ляпіў", - заявіў беларускі прэзідэнт.
Лукашэнка падкрэсліў, што застаецца самым вялікім прыхільнікам незалежнасці Беларусі, а ў гісторыі краіны былі "і добрыя, і дрэнныя часы".
Чытайце таксама:
- Лукашэнка: інструменты IT выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах
- Беларусы не лічаць карупцыю галоўнай праблемай краіны - Лукашэнка
- Лукашэнка расказаў, якім бачыць трансфер ўлады ў Беларусі