Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь
Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа
Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа праводзяцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Апошнія навіны аб Алімпійскіх гульнях чытайце ў матэрыялах Sputnik.

НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзентацыя формы беларускай зборнай на Алімпіяду ў Токіа
Прэзентацыя формы беларускай зборнай на Алімпіяду ў Токіа - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Дызайн экіпіроўкі для Алімпіяды ў Токіа распрацаваны супрацоўнікамі НАК сумесна са спецыялістамі прыватнага прадпрыемства.

У гонар 30-годдзя з дня свайго ўтварэння Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК) Беларусі арганізаваў прэзентацыю спартыўнай формы. У чым беларускія атлеты адправяцца ў Токіа на XXXII летнія Алімпійскія гульні, вывучаў Sputnik.

У спартыўна-забаўляльны комплекс Falcon Club Arena запрасілі атлетаў, трэнераў, спартыўных і іншых чыноўнікаў, грамадскіх дзеячаў, артыстаў і журналістаў. Ролю гаспадара свята ўзяў на сябе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.

Вітаючы гасцей, ён адзначыў, што беларускія спартсмены пастараюцца годна прадставіць краіну на будучых Гульнях у Японіі, з гонарам несучы сцяг роднай Беларусі.

"Лепшым падарункам да юбілею НАК будзе паспяховае выступленне нашых атлетаў на Алімпіядзе. Я вельмі спадзяюся, што яны цалкам выкладуцца на Гульнях. Дакладней, я ў гэтым упэўнены. Мы бачым па выніках кваліфікацыйных спаборніцтваў, што патэнцыял вялікі", - сказаў Віктар Лукашэнка.

Кіраўнік НАК таксама адзначыў, што за кароткі прамежак часу ўдалося шмат чаго дасягнуць на спартыўнай арэне. "НАК адкрыты для добрых ініцыятыў, гатовы падтрымаць любыя праекты не толькі ў Беларусі, але і на міжнародным узроўні", - дадаў ён.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРолю гаспадара свята ўзяў на сябе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка
НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Ролю гаспадара свята ўзяў на сябе кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка
Віктар Лукашэнка распавёў, што дызайн экіпіроўкі распрацаваны супрацоўнікамі НАК сумесна са спецыялістамі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Сола-Пінск".

Спартыўную вопратку прадэманстравалі дзяўчыны і хлопцы з Нацыянальнай школы прыгажосці. На паказ прыйшлі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і былы пасол Расіі ў Беларусі, а цяпер - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа паказ прыйшлі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм"ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і былы пасол Расіі ў Беларусі, а цяпер - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
На паказ прыйшлі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, віцэ-прэм"ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і былы пасол Расіі ў Беларусі, а цяпер - дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў

Форму шыюць на Палессі

Як распавёў Sputnik генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд, для ўсіх работнікаў прадпрыемства вялікі гонар шыць форму для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў.

Да гэтага самы буйны заказ, які выконвалі пінскія вытворцы, - спартыўная экіпіроўка, а таксама форма для валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Цяпер, па словах гендырэктара, - новы выклік.

"Са спартыўнай тэматыкай мы працуем ужо сем гадоў. Пачыналі з невялікіх партый для асобных відаў спорту. Зараз выйшлі на алімпійскія вышыні. Лічу, што гэта - добрая адзнака працы ўсяго нашага калектыву", - адзначыў Васіль Горагляд.

Паводле яго слоў, на прадпрыемстве пастараліся ўлічыць пажаданні саміх атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай.

© Sputnik / Виктор ТолочкоГенеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд
НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд

"У нас працуе больш за трыста чалавек, ёсць сваё дызайн-бюро, нядаўна стварылі эксперыментальны цэх, выкарыстоўваем сучаснае абсталяванне, закупляем якасныя матэрыялы. Але галоўнае - у нас вельмі добрыя людзі, якія працуюць творча, з выдумкай", - падкрэсліў Васіль Горагляд.

Апошняе слова за атлетамі

Папярэдні паказ формы беларускіх спартсменаў для Алімпіяды ў Токіа адбыўся ў канцы 2019 года. У Палацы Незалежнасці экіпіроўку, вырабленую прадпрыемствамі "Сола-Пінск" і "Свiтанак", прадэманстравалі прэзідэнту Беларусі і на той момант старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку. У прэзентацыі ўдзельнічалі гімнастка Ксенія Санковіч і плыўчыха Аляксандра Герасіменя.

© Sputnik / Виктор ТолочкоВытворца пастараўся ўлічыць пажаданні атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай
НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Вытворца пастараўся ўлічыць пажаданні атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай

Прэзідэнту ўзоры формы спадабаліся, аднак ён прапанаваў, каб канчатковае рашэнне было прынята пасля апытання грамадскасці, у першую чаргу саміх атлетаў. Што, уласна, і адбылося: ужо ў пачатку 2020 года НАК запрасіў у штаб-кватэру прадстаўнікоў розных відаў спорту для таго, каб ацаніць ўзоры экіпіроўкі.

Вядомыя спартсмены Любоў Чаркашына, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч, Марыя Ганчарова, Аляксандр Багдановіч, Васіліса Марзалюк, Дзмітрый Даўгалёнак і Таццяна Драздоўская, а таксама тэлевядучая Ганна Эйсмант прыдзірліва вывучылі форму і ў рэшце рэшт спыніліся на канцэпцыі пінскага прадпрыемства.

У якой форме беларусы выступалі на Алімпіядах

Для дэлегацыі, якая адпраўляецца на Алімпійскія гульні, звычайна шыюць два камплекты адзення: парадна-грамадзянскі (за яго адказвае Міністэрства спорту і турызму) і спартыўны (ён ў падпарадкаванні НАК).

© Sputnik / Виктор ТолочкоРаней спартыўную экіпіроўку беларусы заказвалі за мяжой, цяпер прыйшла чарга айчынных вытворцаў
НАК прадставіў форму алімпійцаў: яе ўпершыню прыдумалі і пашылі ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Раней спартыўную экіпіроўку беларусы заказвалі за мяжой, цяпер прыйшла чарга айчынных вытворцаў

Раней спартыўную экіпіроўку беларусы заказвалі за мяжой. Да прыкладу, на Алімпіядах у Атланце і Нагана яны насілі касцюмы ад нямецкай фірмы Adidas. Для Гульняў у Сіднэі і Афінах беларускія алімпійцы атрымалі форму ад італьянскага брэнда Fila.

Двойчы было кітайскае адзенне - на Гульнях у Пекіне і Лондане. Пастаўкай формы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Ванкуверы займалася кампанія з Ганконга.

На трох Алімпійскіх гульнях (у Сочы, Рыа-дэ-Жанейра і Пхенчхане) беларускія атлеты фарсілі ў вопратцы ад літоўскай фірмы Audimas.

Цяпер прыйшла чарга айчынных вытворцаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі