МІНСК, 23 сак – Sputnik. Адмоўны вынік ПЦР-тэста на каронавірус неабходны для перасячэння ўкраінскай мяжы з 29 сакавіка, адпаведная пастанова ўрада апублікавана на сайце кабінета міністраў Украіны.
Зрабіць ПЦР-тэст перад уездам неабходна будзе ўсім - незалежна ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, адкуль прыбываюць. Тэст павінен быць зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да ўезду.
Пастанова ўступіла ў сілу з 22 сакавіка.
"Учора на пазачарговым пасяджэнні ўрада была прынята пастанова, якая была ініцыявана міністэрствам аховы здароўя, якая ў тым ліку ўводзіць пэўныя змены ў нашы каранцінныя абмежаванні... Былі ўнесены змяненні адносна перасячэння мяжы", - заявіў міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў.
Антырэкорд каронавіруса
Украіна за мінулыя суткі паставіла новы антырэкорд па смяротнасці ад каронавіруса ад пачатку пандэміі - 333 смяротныя выпадкі (да гэтага антырэкорд быў устаноўлены 17 сакавіка, калі за суткі памерлі 289 пацыентаў).
Сутачнае захворванне на каронавірус па-ранейшаму высокае - 11 476 новых выпадкаў, ачунялі за мінулыя суткі 8 044 чалавека.
Зыходзячы са статыстычных дадзеных, рост смяротнасці ў краіне ад COVID назіраецца з 10 сакавіка.
У краіне таксама адзначаюцца праблемы з вакцынацыяй. Як заявіў сёння міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў, тэмпы вакцынацыі адстаюць амаль у два разы ад запланаванага графіка.
Прышчэпачная кампанія супраць каронавіруса ў краіне стартавала таксама з некаторым спазненнем - толькі 24 лютага.
Чытайце таксама:
- СААЗ ацаніла тэрміны аднаўлення міжнароднага турызму
- Не толькі Расія: куды зноў адкладаюцца рэйсы "Белавія"
- "Запіс на 2 месяцы наперад, трэба загадзя". Дзе ў Мінску здаць ПЦР-тэст?