МІНСК, 24 сак – Sputnik. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі узгадніла Беларусі падаўжэнне тэрміну дзяржаўнага рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміла ў Facebook памочнік старшыні ЕЭК Ія Малкіна.
Раней стала вядома, што ЕЭК апавясціла беларускі бок аб неабходнасці выканання абавязацельстваў па функцыянаванні ўнутранага рынку ЕАЭС у сферы рознічнага гандлю. У прыватнасці, прэтэнзіі ў ЕЭК выклікала наяўнасць абавязковага асартыменту беларускіх тавараў.
У сваю чаргу ў МАРГ не пагадзіліся з падобнымі прэтэнзіямі і растлумачылі пазіцыю беларускага боку. У ведамстве настойваюць, што падобная практыка дазваляе на справе забяспечыць харчовую бяспеку краіны.
Беларусь не стварае бар'ераў
Паводле яе слоў, поўны пералік тавараў прапісаны ў пастанове МАРГ ад 28 снежня 2020 года №83.
Таксама прадоўжаны тэрмін на рыбныя кансервы на 41 дзень - з 20 траўня па 29 чэрвеня ўключна. "Увядзенне часовых мер не стварыла бар'ера для ўваходу на рынак Беларусі для іншых краін Саюза", - запэўніла Ія Малкіна.
Чытайце таксама:
- Доступ лекаў на рынкі ЕАЭС і Еўрасаюза будзе палегчаны
- Адсочваць грузы стане прасцей: узгоднена прымяненне навігацыйных пломбаў
- Ломавы бар'ер: у ЕЭК хочуць вярнуцца да агульнага рынку лому металаў