МІНСК, 24 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ратыфікуе пратакол аб падаўжэнні на два гады крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС і зніжэнні стаўкі да 3,3%, адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Раней падаўжэнне крэдыту на Астравецкую АЭС ухвалілі Савет Федэрацыі і Дзярждума РФ.
У Маскве 14 ліпеня 2020 года быў падпісаны дакумент, які даваў магчымасць здейсняць унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ад 25 лістапада 2011 года.
Дакументам прадугледжана пралангацыя крэдыту на два гады: з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года. Таксама будзе зніжана працэнтная стаўка па пазыцы да 3,3% гадавых, пры гэтым яна стане фіксаванай.
Умовы расійскага крэдыту
Пагадненне прадугледжвала, што пазыку беларускі бок пачне пагашаць праз паўгода пасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, але не пазней за 1 красавіка 2021 года.
Зварот грошаў быў прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы павінны былі налічацца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых, на астатнія 50% - па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.
Беларуская АЭС
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся 20 жніўня, а 3 лістапада яго ўключылі ў агульную энергасістэму. На афіцыйнай цырымоніі яго запуску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рэспубліцы патрэбна яшчэ адна такая станцыя.
Рэактар АЭС быў выведзены на 100-працэнтную магутнасць 12 студзеня.
Чытайце таксама:
- Савет Федэрацыі адобрыў падаўжэнне крэдыту для будаўніцтва АЭС у Беларусі
- Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі
- Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларускай АЭС