Зноў рост: Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па каронавірусе за суткі

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкУрач працуе з пацыентам у палаце шпіталя для хворых на каронавірусную інфекцыю
Урач працуе з пацыентам у палаце шпіталя для хворых на каронавірусную інфекцыю - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2021
Падпісацца
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі выяўлены ўжо 313 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

МІНСК, 24 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістраваны 1378 захварэлых на COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сераду.

Пры гэтым за мінулыя 24 гадзіны выпісаліся 1447 пацыентаў (больш за 304 тысяч за ўвесь час).

Усяго ў краіне былі зарэгістраваны амаль 314 тысяч са станоўчым тэстам на COVID-19.

Ад пачатку пандэміі памерлі 2184 пацыенты з дыягназам "каронавірус" (+9 за мінулыя суткі). Усяго ў Беларусі праведзена больш за 5 мільёнаў 253 тысячы ПЦР-даследаванняў (+18 тысяч 507 тэстаў за мінулыя 24 гадзіны).

Калі чакаць трэцюю хвалю?

Вакцына супраць COVID-19 Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2021
Апытанне: чвэрць французаў гатова прышчапіцца вакцынай "Спутник V"
Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд спрагназавала, што чарговую хвалю каронавіруснай інфекцыі можна чакаць у беларускай сталіцы ўжо ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Паводле яе слоў, у гэтыя тэрміны варта чакаць чарговы ўздым захворвання.

У пачатку лютага кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў, што эпідсітуацыя ў Беларусі стабілізавалася. Нагадаем, зараз у краіне ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавіруса прэпаратам "Спутник V", прышчапляюць медыкаў, педагогаў і сацработнікаў. У пачатку красавіка стартуе масавая вакцынацыя насельніцтва.

Беларуская вакцына ад COVID-19

У цяперашні час Беларусь вырабляе вакцыну "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў". Першая партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны - да 500 тысяч доз у месяц - у Беларусі будзе наладжаны ў 20-х чыслах сакавіка.

Пляж Іпанема ў Рыа-дэ-Жанейра - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2021
Знакамітыя пляжы Рыа-дэ-Жанейра зачынілі для наведвання
Раней прэзідэнт рэспублікі заяўляў, што ўласную вакцыну ад каронавіруса па сваіх тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".

"Мы дазакуплялі абсталяванне і будзем рабіць", - сказаў Лукашэнка.

Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны з КНР у Беларусі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0