Незарэгістраваны Саюз палякаў трапіў пад следства

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў фотабанкБудынак Генеральнай пракуратуры Беларусі
Будынак Генеральнай пракуратуры Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Паводле звестак Генпракуратуры, дзеянні прадстаўнікоў Саюза палякаў мелі на мэце рэабілітацыю нацызму, апраўданне генацыду беларускага народа.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў, а таксама іншых асоб, паведамілі ў галоўным наглядным ведамстве.

"Крымінальная справа, узбуджана па частцы 3 артыкула 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб)", - паведамілі ў Генпракуратуры.

Там таксама адзначылі, што фігуранты справы, пазіцыянуючы сябе членамі саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфарміраванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці.

"Іх дзеі пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа", - паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе ведамства.

Некалькімі днямі раней была затрымана лідэр неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс, учора суд даў ёй 15 сутак за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Два саюзы

МЗС Польшчы - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2021
МЗС Польшчы зрабіла заяву з нагоды затрымання Анжалікі Борыс
У Беларусі цяпер дзейнічаюць два аднайменных Саюзы палякаў, адзін з якіх не зарэгістраваны і не прызнаны беларускімі ўладамі. Раскол адбыўся ў 2005 годзе, калі на VI з'ездзе СПБ на пасаду кіраўніка арганізацыі была абрана Анжаліка Борыс, змяніўшы на гэтай пасадзе Тадэвуша Кручкоўскага. Беларускія ўлады палічылі, што падчас працы з'езда былі дапушчаны парушэнні, і не прызналі яго вынікі.

Летам таго ж года склікалі яшчэ адзін з'езд, на якім старшынёй абралі Іосіфа Лучніка. Мінюст Беларусі прызнаў вынікі выбараў, у той час як Польшча выступіла ў падтрымку Анжалікі Борыс.

"Праклятыя салдаты" і дыпламатычны скандал

Паміж Беларуссю і Польшчай разгарэўся дыпламатычны скандал пасля ўдзелу 28 лютага польскага консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "Дню праклятых салдат". Пасля гэтага пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэксу - здзяйсненне групай асоб дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйсненне наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму.

Сцягі Польшчы - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2021
Консулу Польшчы ў Брэсце прапанавалі пакінуць Беларусь

МЗС Беларусі асудзіў такія дзеянні Цімафеюка. У аўторак, 9 сакавіка, Часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага выклікалі ў міністэрства і ўручылі яму ноту, згодна з якой польскаму консулу ў Брэсце прапанавалася пакінуць рэспубліку.

Праз дзень намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач паведаміў, што адзін з супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Варшаве абвешчаны персонай нон грата. МЗС Беларусі 11 сакавіка зноў выклікала Часовага паверанага ў справах Польшчы ў рэспубліцы Марціна Вайцяхоўскага і ўручыў яму ноту - краіну павінен пакінуць польскі консул у Гродне Яраслаў Ксенджык.

Польскія нацыяналісты кожны год у канцы лютага праводзяць маршы ў гонар так званых "праклятых салдат" у невялікім мястэчку пад назвай Гайнувка. У тым ліку яны аддаюць даніну памяці Рамуальду Райсу, які быў асуджаны на смяротнае пакаранне за злачынствы супраць мірных жыхароў і расстраляны ў 1949 годзе ў Беластоку.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі