Беларусь і Расія з 1 красавіка павялічаць колькасць рэгулярных авіярэйсаў

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкАэрапорт Унукава
Аэрапорт Унукава - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2021
Падпісацца
Каронавірусныя абмежаванні ў авіязносінах паміж дзвюма краінамі пачынаюць слабець з набліжэннем адпускнога сезону.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Самалёты з Беларусі ў Расію і назад будуць лётаць часцей. Такое рашэнне было прынята ў аператыўным штабе па маніторынгу і кантролю за каронавірусам.

Беларусь і Расія дададуць па яшчэ адным рэйсу паміж Мінскам і Калінінградам з 1 красавіка. А таксама абмяняюцца рэгулярнымі пералётамі з расійскімі гарадамі, дзе ёсць міжнародныя аэрапорты. Выключэнне складуць Масква і Санкт-Пецярбург.

Сакура заквітнела ў Кітаі раней часу - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Відэа
Сакура заквітнела ў Кітаі раней часу - відэа
Таксама расійскія авіякампаніі павялічаць колькасць рэйсаў на Кубу, у Германію, Венесуэлу, Сірыю, Таджыкістан, Узбекістан і Шры-Ланку. Акрамя гэтага, будуць адноўлены рэйсы ў Арменію, Азербайджан, Егіпет і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Міжнародныя авіязносіны былі прыпынены ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Гэта падарвала рынак авіяперавозак. Пасажырапаток ў Нацыянальным аэрапорце Мінск знізіўся больш чым на 60 адсоткаў. Да прыкладу, 21 красавіка 2020-га года мінскі аэравакзал абслужыў усяго 162 чалавекі, для параўнання ў той жа дзень у 2019-м годзе паслугамі перавозчыкаў скарысталіся 12 449 чалавек.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0