МІНСК, 27 сак – Sputnik. Здаваць цэнтралізаванае тэставанне беларускія абітурыенты пачнуць з 16 чэрвеня, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з педагогамі.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе паўтораць леташнюю практыку, каб у выпускнікоў пасля атрымання атэстатаў быў час для падрыхтоўкі да ЦТ. Дарэчы, уручаць атэстаты сталасці выпускнікам будуць 10 чэрвеня.
У мінулым годзе тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэставання былі ссунутыя на адзін тыдзень з-за пандэміі: здаваць ЦТ абітурыенты пайшлі толькі 25 чэрвеня. Нагадаем, выпрабаванні заўсёды пачынаюцца з тэстаў па беларускай мове.
Поўны расклад цэнтралізаванага тэставання будзе апублікаваны ўжо на наступным тыдні. Тэрміны рэгістрацыі на ЦТ не змяніліся: запісацца на яго можна з 2 траўня па 1 чэрвеня. А пакуль у Беларусі праходзіць трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. У гэтым годзе, нагадаем, тэсты амаль па ўсіх прадметах зведалі некаторыя змяненні.
Сертыфікаты ЦТ сапраўдныя на працягу двух гадоў, праверка іх сапраўднасці ажыццяўляецца на сайце РІКВ.
ЦТ і АДЭ: як паступіць у Расію
У Мінадукнавукі РФ адзначылі, што ўнесеныя ў правілы прыёму змены зроблены "у мэтах забеспячэння бесперашкоднага і поўнага прыёму беларусаў на навучанне ў ВНУ Расіі". Новаўвядзенні будуць дзейнічаць па адукацыйных праграмах бакалаўрыята, спэцыяліста, а таксама магістратуры.
Зараз расійскія ўніверсітэты прымаюць беларусаў альбо па выніках АДЭ, альбо частка ВНУ маюць права праводзіць уласныя ўступныя экзамены.
Экзамены і выпускныя
Нагадаем, раней Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла кантрольныя лічбы прыёму ў 2021 годзе ў ВНУ і каледжы. Таксама была апублікавана статыстыка па паступленнях за мінулы год: у 2020-м на ўзровень вышэйшай адукацыі 1-й ступені (бакалаўрыят) былі прыняты каля 51 тысячы студэнтаў. У ССНУ былі залічаны каля 37 тысяч абітурыентаў.
Чытайце таксама:
- Афіцыйна: беларусы змогуць паступаць у Расію па выніках ЦТ
- Мінадукацыі перагледзіць лічбы прыёму абітурыентаў ў 2021 годзе
- Вядучыя расійскія ВНУ распавялі, як будуць прымаць беларусаў