Плаўнае зніжэнне: колькі беларусаў заразіліся каронавірусам за суткі

© Sputnik / Кирилл Брага / Перайсці ў медыябанкТэставанне на COVID-19
Тэставанне на COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.03.2021
Падпісацца
Трэцюю хвалю каронавіруса беларускія медыкі чакаюць гэтай вясной - мяркуецца, што яна прыйдзецца на сезонны ўздым захворванняў.

МІНСК, 29 сак – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі каронавірусам заразіліся яшчэ 918 чалавек, сведчыць свежая статыстыка Міністэрства аховы здароўя.

З "кавідных" стацыянараў выпісаліся 654 пацыенты, памерлі за суткі восем чалавек. Напярэдадні ў нядзелю, нагадаем, медыкі зарэгістравалі 1 050 новых пацыентаў.

Усяго ў Беларусі каронавірус быў выяўлены ў 319 599 чалавек, з іх ачунялі 310 189 пацыентаў. Ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы памерлі 2 277 беларусаў з дыягнаставаным каронавірусам.

За мінулыя суткі лабараторыі выканалі 17 782 тэсты, усяго па краіне яны правялі 5 341 101 тэст.

Трэцяя хваля будзе

Робаты-прыбіральшчыкі на варце каронавіруса - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 29.03.2021
Відэа
Робаты-прыбіральшчыкі на варце каронавіруса - відэа
У мінулую пятніцу міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч паведаміў, з канца сакавіка колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у краіне пачне расці. Гэта, паводле яго слоў, звязана з сезоннымі віруснымі захворваннямі і звычайным цягам эпідпрацэсу - "гэтыя два фактары могуць напластавацца адзін на аднаго, што дасць негатыўны вынік".

Піневіч адзначыў, што цяпер у шпіталях свабодны больш за 4 тысячы ложка-месцаў, іх пры неабходнасці задзейнічаюць для шпіталізацыі хворых на COVID-19.

Свая вакцына

НАН Беларусі раней паведамляла, што навукоўцы прыступілі да распрацоўкі ўласнай вакцыны ад каронавіруса. Да канца 2021 года можа быць гатова вопытна-прамысловая партыя прэпарата, а ўжо да канца 2022-га Міністэрства аховы здароўя плануе пачаць яго клінічныя выпрабаванні.

Белмедпрэпараты пачалі прамысловы выпуск расійскай вакцыны супраць каронавіруса - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
У Беларусі запусцілі прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад COVID-19

Кажучы пра характарыстыкі айчыннай вакцыны, міністр адзначыў, што расійскі "Спутник V" і будучая беларуская вакцына будуць ідэнтычныя па сваіх асаблівасцях, якасцях, уласцівасцях і бяспецы.

Цяпер у рэспубліцы ідзе прышчэпачная кампанія ад каронавіруса прэпаратам "Спутник V". Яго ўжо пачалі выпускаць на "Белмедпрэпаратах" у прамысловых маштабах. Плануецца, што аб'ём складзе да 500 тысяч доз у месяц. Гэтага хопіць, каб штомесяц прышчапляць па 250 тысяч чалавек.

У красавіку, па планах Міністэрства аховы здароўя, у краіне павінна пачацца масавая вакцынацыя насельніцтва.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0