МІНСК, 29 сак – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць правядзенне акцый пратэстаў у Беларусі.
Раней стала вядома, што ў беларускай сталіцы 25 сакавіка не адбыліся масавыя акцыі пратэстаў. Пры гэтым міністэрства ўнутраных спраў адчыталася, што было затрымана больш за 100 чалавек, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.
"Маё меркаванне, што не варта на нашых штодзённых брыфінгах абмяркоўваць справы Беларусі", - сказаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна ў адказ на просьбу выказаць сваё меркаванне, з якой прычыны акцыі правесці не ўдалося.
Дзмітрый Пяскоў у сярэдзіне сакавіка ахарактарызаваў адносіны Расіі і Беларусі, як дзяржаў, якія ўваходзяць у Саюзную дзяржаву, як брацкія.
Пратэсты ў Беларусі
Як заяўляў у лютым кіраўнік КДБ Іван Церцель, сітуацыя ў краіне стабілізавана, пік пратэстаў пройдзены. Пры гэтым, паводле яго слоў, "замежныя цэнтры, якія спансуюцца і фінансуюцца за кошт розных фондаў, працягваюць функцыянаваць, яны радыкалізуцца і робяць спробы ўсё ж такі аднавіць вось гэтыя дзеянні, якія былі раней".
Чытайце таксама:
- Пяскоў: неапраўданая жорсткасць да пратэстоўцаў у Беларусі недапушчальная
- Знешнія сілы хочуць распаліць сытуацыю ў Беларусі, заявіў Лукашэнка
- МУС РБ адчыталася аб "Дні Волі": затрыманы больш за 200 чалавек