МІНСК, 29 сак – Sputnik. Вакцыну ад каронавіруса "Спутник V", выпушчаную на беларускім прадпрыемстве "Белмедпрепарты", праверыць распрацоўшчык вакцыны - Навуковы цэнтр імя Гамалеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ распавёў гендырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.
Вакцына ад каронавіруса "Спутник V", вырабленая ў Беларусі, паступіць у грамадзянскі абарот, але пасля сур'ёзнай праверкі.
"На працягу бліжэйшых 3 тыдняў будуць праводзіцца мерапрыемствы па кантролі якасці вакцыны. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць у інстытуце распрацоўшчыка - інстытуце імя Гамалеі - для пацверджання якасці і бяспекі", - паведаміў Бяляеў.
Ён таксама распавёў, што першая валідацыйная партыя прайшла аналагічны кантроль, гэта адзін з этапаў трансферу тэхналогій па вытворчасці расійскай вакцыны ў Беларусі. Гэтыя мерапрыемствы прайшлі паспяхова.
"Яны (вынікі - Sputnik) пацверджаны лабараторна. Атрыманы прадукт апынуўся цалкам ідэнтычны арыгінальнаму прадукту і прайшоў па ўсіх паказчыках якасці", - сказаў Сяргей Бяляеў.
Вакцынацыя ў Беларусі
Першая партыя складзе 100 тысяч доз. Прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц.
Па словах міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, ужо да жніўня ў Беларусі павінны з'явіцца першыя ўзоры айчыннай вакцыны, а да канца года выпусцяць ужо вопытна-прамысловую партыю.
Клінічныя выпрабаванні беларускай вакцыны ад каронавіруса павінны, па планах, пачацца да канца 2022 года.
У Беларусі пачалі вакцынацыю пажылых
"Сёння ў доме-інтэрнаце пражывае 363 чалавекі. І загадзя нашы ўрачы агледзелі кожнага пражываючага, вывучылі іх стан здароўя. Усім тым, каму не проціпаказана вакцынацыя, былі складзены спісы. Гэта амаль 300 чалавек", - распавяла дырэктар дома-інтэрната Наталля Зычкова.
У першы дзень прышчэпку ад каронавіруса атрымалі 40 чалавек.
Чытайце таксама:
- У Беларусі запусцілі прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад COVID-19
- Беларусь зможа пастаўляць на экспарт вырабленую вакцыну "Спутник V"
- Расійскую вакцыну "Спутник V" пачалі вырабляць у Беларусі