Генпракурор: у дачыненні да Ціханоўскай і BYPOL распачата справа за тэрарызм

© REUTERS / STAFFСвятлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Падпісацца
Па словах генпракурора, затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Малейчук ужо даў паказанні пра арганізатараў і ўдзельнікаў тэракта.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Напярэдадні Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай і ўдзельнікаў ініцыятывы BYPOL за падрыхтоўку акта тэрарызму, паведаміў генпракурор Андрэй Швед.

Ён удакладніў, што падставай для ўзбуджэння справы па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса сталі матэрыялы, прадастаўленыя КДБ і МУС Беларусі.

Як распавёў генпракурор, асобы, у дачыненні да якіх заведзена крымінальная справа, некалькі дзён таму спрабавалі зрабіць выбухі і падпалы на тэрыторыі Мінска і іншых гарадоў.

"Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Малейчук ужо даў паказанні пра арганізатараў і ўдзельнікаў тэракта", - распавёў генеральны пракурор.

Ён дадаў, што згодна з матэрыяламі справы, арганізатары планавалі абвінаваціць прадстаўнікоў дзяржорганаў у дзеяннях, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей.

Запыт аб выдачы

Акрамя гэтага, генпракуратура даручыла КДБ неадкладна арганізаваць міжнародны вышук фігурантаў справы і падрыхтаваць пакет дакументаў аб іх выдачы, які потым будзе накіраваны ў кампетэнтныя органы Літвы і Польшчы.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2021
Лукашэнка аб прадухіленні тэракта: ішлі б людзі - выбух

Папярэднім расследаваннем дадзенай крымінальнай справы зоймецца следчае ўпраўленне КДБ. Генеральны пракурор асабліва адзначыў зладжанасць працы спецпадраздзяленняў КДБ і МУС, дзякуючы якой своечасова была выяўлена і спынена "сур'ёзная тэрарыстычная пагроза".

Ён дадаў, што гэтая крымінальная справа з'яўляецца яшчэ адным фактам, які пацвярджае, што "так званая апазіцыя для дасягнення сваіх злачынных мэт па захопе ўлады не грэбуе нічым. Арганізоўвае і здзяйсняе цяжкія злачынствы, накіраваныя на прычыненне шкоды жыццю і здароўю нашых грамадзян".

Швед падкрэсліў, што будуць прыняты ўсе меры, каб ні аднаму з тых, хто робіць замах на правапарадак, не ўдалося сысці ад строгай адказнасці.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0