Міліцыя прадухіліла тэракты ў Мінску і Печах

© Photo : МВД БеларусиМУС: у Мінску і Печах папярэджаны тэракты
МУС: у Мінску і Печах папярэджаны тэракты - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2021
Падпісацца
Жыхар Пінскага раёна, які па дадзеных МУС рыхтаваў тэракты, быў затрыманы ў ноч на 26 сакавіка.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Беларуская міліцыя прадухіліла два тэракты ў Мінску і Печах, якія хацеў здзейсніць 35-гадовы жыхар Пінскага раёна, гаворыцца ў Telegram-канале МУС.

Затрыманы здымаў кватэру ў Маскоўскім раёне Мінска і працаваў у прыватнай кампаніі, паведамілі ў МУС. Па дадзеных праваахоўнікаў, злачынец падтрымліваў сувязь з ініцыятывай BYPOL і напярэдадні 25 сакавіка атрымаў у месенджэр ўказанне здзейсніць выбух.

"Менавіта гэтая ініцыятыва, цесна звязаная з так званым каардынацыйным саветам Ціханоўскі, актыўна заклікала грамадзян да незаконных масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка і папярэджвала пра нібыта падрыхтоўку правакацый улад. На самай справе падрыхтоўка тэрарыстычных актаў ішла пад эгідай BYPOLа", - заявіў намеснік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч.

Як удакладняецца ў Telegram-канале МУС, 35-гадовы мужчына планаваў здзейсніць адзін тэрарыстычны акт у вайсковай частцы ў Печах, а другі - у Мінску. Самаробную бомбу ён заклаў у смеццевым баку каля дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Убарэвіча.

Следчыя КДБ распачалі крымінальную справу "па факце замаху на акт тэрарызму". Зараз яны праводзяць неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Паводле інфармацыі МУС, затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Акрамя таго, з лета ён рэгулярна наведваў апазіцыйныя маршы і "з'яўляецца актыўным удзельнікам пратэстнага руху", падкрэслілі ў міліцыі.

Нагадаем, у пачатку сакавіка старшыня КДБ Іван Церцель распавёў аб затрыманні членаў тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў Беларусі. Паводле яго слоў, былі выяўлены тайнікі з вялікай колькасцю выбуховых рэчываў.

"Тратыл, да прыкладу, вылічаецца дзесяткамі кілаграмаў, пластыду вялікая колькасць", - тлумачыў Церцель.

Як раней паведамляў Sputnik, міліцыя сумесна з КДБ у снежні 2020 года затрымалі падазроных у падпале дома і падрыве аўтамабіля міліцыянера ў Гродне. Паводле інфармацыі сілавікоў, групу злачынцаў узначальваў Мікалай Аўтуховіч. Затрыманыя выконвалі меры канспірацыі, хаваліся ад міліцыянераў у розных гарадах. Інфармацыю пра тое, каго і дзе падрываць або падпальваць, Аўтуховіч браў з Telegram-канала, дзе размяшчаліся дадзеныя сілавікоў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0