COVID-эксперымент: гледачам дазволяць прысутнічаць на "Еўрабачанні"

© Photo : EBUЛагатып Еўрабачання-2021
Лагатып Еўрабачання-2021 - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2021
На ўсіх шоу мерапрыемства адначасова змогуць прысутнічаць не больш за 3,5 тысячы гледачоў - з умовай наяўнасці адмоўнага тэста на каронавірус.

МІНСК, 1 кра – Sputnik. Публіка зможа прысутнічаць на песенным конкурсе "Еўрабачанне", які пройдзе ў Ратэрдаме, пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Як менавіта будуць дапускацца гледачы, яшчэ не вызначана - гэта вырашаць ў бліжэйшыя тыдні. Аднак вядома, што на ўсіх дзевяці шоу (шэсць рэпетыцый, два паўфіналы і фінал) адначасова колькасць прысутных складзе не больш за 3,5 тысячы чалавек.

Удакладняецца, што ўсе яны павінны будуць мець пры сабе адмоўны тэст на наяўнасць каронавіруса. Таксама з-за дзеючых абмежаванняў на знешнія паездкі гледачы будуць з Нідэрландаў.

Як паведаміла Нідэрландская вяшчальная карпарацыя (NOS), улады краіны прынялі рашэнне аб допуску гледачоў на шоу у якасці эксперыменту, закліканага высветліць, як пры вялікай аўдыторыі можна бяспечна праводзіць падобныя масавыя мерапрыемствы.

Тым не менш, не выключаецца варыянт, пры якім глядзець конкурс фанатам "Еўрабачання" усё-такі прыйдзецца па тэлевізары - гэта здарыцца, калі сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне да таго часу стане горш.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2021
Беларусь выйграла "Еўрабачанне" - Эйсмант

Нагадаем, што ў мінулым годзе "Еўрабачанне" адмянілі з-за пандэміі, у цяперашнім яно пройдзе ў Ратэрдаме з 18 па 22 траўня. У якім выглядзе адбудзецца мерапрыемства, арганізатары не маглі сказаць да апошняга часу, разглядаючы некалькі варыянтаў развіцця падзей.

Чакаецца, што ў конкурсе прымуць удзел выканаўцы з 41 краіны.

Слоган музычнага спаборніцтва застаўся ранейшым: ​​"Open up!" ("Адкрыйся!")

Пры гэтым "Еўрабачанне", якое і раней адзначалася скандаламі, не зрабіла выключэння і ў гэтым годзе: песню групы з Беларусі не дапусцілі, а затым і зусім адхілілі рэспубліку ад удзелу, зняць з конкурсу хочуць і прадстаўніка Грузіі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі