Відэа

Беларускія і расійскія ваенныя адпрацоўваюць перадыслакацыю ў Расіі – відэа

Падпісацца
Беларускія і расійскія ваенныя праводзяць сумесныя тактычныя дзеянні на палігоне ў Ніжагародскай вобласці.

Манеўры мотастралкоў і танкістаў Беларусі і Расіі праходзяць на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці. Кадры трэніроўкі паказаў тэлеканал "ВаенТБ".

На першым этапе кантынгент саюзнікаў адпрацаваў пытанне ўтойлівага перамяшчэння. Манеўры спецыяльна  былі перанесены ў новы раён. Марш байцы адпрацавалі пры падтрымцы зенітных падраздзяленняў: па легендзе умоўны праціўнік мог нанесці ўдар з паветра.

У час руху тэхнікі маршрут старанна даследавалі інжынеры-разведчыкі, якія таксама вялі размініраванне шляхоў.

Як вартавік вучыцца адбіваць атаку бамбардзіроўшчыкаў - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Відэа
Як "вартавік" вучыцца адбіваць атаку бамбардзіроўшчыкаў - відэа
На наступным этапе на працягу двух дзён ваенныя арганізуюць абарончыя пазіцыі. А таксама будуць вымушаныя адбіць напад незаконнага ўзброенага фармавання. Акрамя гэтага неабходна будзе пакінуць раён для таго, каб аднавіць баяздольнасць: заправіць тэхніку, папоўніць запасы ўзбраенняў.

Беларускіх удзельнікаў прадстаўляюць вайскоўцы са Слоніма і Заслонава. Расійскія спецыялісты далі бронетэхніку - баявыя машыны пяхоты і танкі Т-72Б3.

Раней ваенныя дзвюх краін ужо адпрацавалі практыку барацьбы з беспілотнікамі. А таксама прайшлі навучальныя дзеянні з баявой стральбой: разведчыкі і дэсантнікі выконвалі заданні пры падтрымцы бронетэхнікі і артылерыйскіх сістэм.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0