МІНСК, 5 кра – Sputnik. Беларускі металургічны завод за студзень-сакавік экспартаваў металапрадукцыі ў 44 краіны свету на суму звыш 300 мільёнаў долараў, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Паводле інфармацыі кампаніі, ад пачатку 2021 года пад заказы спажыўцоў была засвоена вытворчасць сямі новых відаў вырабаў - арматуры, круглага пракату, гарачакачаных бясшвовых труб і дроту. У сукупнасці гэта дало магчымасць заводу павялічыць долю інавацыйнай прадукцыі да 30%.
"Адным з новых відаў прадукцыі, асвоеных на БМЗ у бягучым годзе, з'яўляецца сартавы круглы пракат з вугляродзістай сталі маркі C50 mod. Тэхналогія яго вытворчасці была распрацавана па замове вядомага нямецкага вытворцы аўтакампанентаў", - адзначылі ў прэс-службе.
На заводзе канстатавалі, што ўжо паспелі адгрузіць заказчыку першую партыю металу. Пасля чаго былі дасягнуты дамоўленасці на пастаўкі ў першым паўгоддзі.
"Доля круглага металапракату, прызначанага для аўтамабілебудавання, у аб'ёме экспарту складае каля 10%", - удакладнілі на БМЗ.
Дадзеная прадукцыя ў 2021 годзе пастаўлялася ў 22 краіны, прычым больш за ўсё - у Германію, Польшчу, Італію і Нарвегію.
Чытайце таксама:
- БМЗ падпісаў у Аўстрыі пагадненні аб пастаўках на 100 млн еўра
- Тэрмінал для беларускіх удабрэнняў у порце Расіі можа з'явіцца летам
- Дзяржбізнес на шышках: нечаканая крыніца беларускага экспарту