Лукашэнка расказаў, што стала "апошняй кропляй" у адносінах з Варшавай

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2021
Беларускія ўлады доўгі час мірыліся з палітыкай Польшчы зыходзячы з прынцыпаў, што суседзяў на карце не выбіраюць, стараліся праяўляць гібкасць і разуменне.

МІНСК, 6 кра – Sputnik. Канструктыўныя падыходы ўспрымаюць у Варшаве як слабасць, пра гэта заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час нарады па знешняй палітыцы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, палітычныя кантакты з Польшчай ніколі не былі ідэальнымі, але беларускія ўлады ў сілу свайго менталітэту доўгі час мірыліся з некаторымі выпадамі ў свой адрас. Таму праяўлялі гнуткасць і разуменне, стараліся знайсці кампраміс, але гэта прывяло да таго, што "канструктыўныя падыходы ў Варшаве ўспрымаюць як слабасць".

"Дэклараваная яшчэ ў чэрвені мінулага года гатоўнасць польскага боку ісці нам насустрач па цэлым шэрагу кірункаў змянілася абвінавачваннямі ў фальсіфікацыі выбараў, падтрымкай нашых цяперашніх збеглых і іх кампаній, прадастаўленнем прытулку беглым здраднікам і экстрэмістам, экстрэмісцкім інтэрнэт-рэсурсам. А потым справа дайшла да санкцый" , - канстатаваў кіраўнік дзяржавы, яго словы прывяла прэс-служба.

Пасля чаго дадаў, што "апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення, сталі непрыхаваныя спробы гераізацыі бандытаў і ваенных злачынцаў".

Цэнтр Беластока - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
Улады Гродна пракаментавалі спыненне супрацоўніцтва з Беластокам

Беларускі лідэр асабліва адзначыў, што для беларускай моладзі праводзілі мерапрыемствы ў Брэсце і Гродне, якія арганізавала дэструктыўная група палякаў пад кіраўніцтвам "так званай польскай эміграцыі". "Увесь гэты шабаш" праходзіць у год 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у дзяржаве, якая страціла траціну ўласнага насельніцтва.

"Прычым асабліва стараецца ў гераізацыі бандытаў Арміі Краёвай кансерватыўная партыя палітыканаў, якая імкліва страчвае падтрымку ў грамадстве. Значыцца, гэта ўнутраная праблема ўжо ў Польшчы", - упэўнены ён.

Ніхто палякаў не трымае

Лукашэнка звярнуў увагу, што шмат хто ў кіраўніцтве суседняй рэспублікі пачынае падымаць польскае пытанне, запэўніваючы, што беларускія ўлады іх нібыта прыгнятаюць.

"Так, у нас нямала пражывае палякаў. Але гэта нашы палякі. Іх радзіма - Беларусь. Яны тут жылі, іх дзеці жывуць і будуць жыць. Хто хоча выехаць, - мы нікога не трымалі і трымаць не збіраемся", - адзначыў ён.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пражываючыя на беларускай тэрыторыі палякі з'яўляюцца грамадзянамі рэспублікі, "гэта - нашы палякі".

Беларускі лідэр запэўніў, што сапраўды такі ж падыход улады рэспублікі рэалізуюць у дачыненні да іншых народаў: "гэта нашы рускія, нашы украінцы, яўрэі...".

Рэлігійны і міжэтнічны свет

На яго думку, у Варшаве за ўціск палякаў у Беларусі прынялі законную рэакцыю праваахоўных органаў на незаконныя дзеянні беларускіх грамадзян, якія лічаць сябе палякамі.

"Але чамусьці ў нас асобныя асобы ўспамінаюць пра сваі нацыянальныя карані толькі тады, калі парушаюць закон, а не калі трэба зрабіць нешта карыснае для дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. Усё роўна, хто яны - палякі, беларусы, рускія, яўрэі ці ўкраінцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля чаго запэўніў, што ўлады рэспублікі заўсёды адказна падыходзяць да выканання праў нацыянальных меншасцей, дзякуючы чаму адчуваюць гонар за міжэтнічны мір у дзяржаве.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Польшча мае намер прапанаваць Літве і Латвіі сумесныя санкцыі супраць Беларусі

"Так яно будзе заўсёды. І рэлігійны, і міжэтнічны мір у Беларусі будзе захаваны ў што б там ні стала. Ніхто нас не штурхне на проціборства палякаў з беларусамі або расіянамі", - паабяцаў беларускі лідэр.

Пры гэтым ён нагадаў, што беларусаў і палякаў аб'ядноўвае шматвекавая гісторыя, а таксама адсутнасць тэрытарыяльных і маёмасных прэтэнзій.

"Мы ніколі не ўспаміналі аб акупацыі Польшчай значнай часткі беларускай тэрыторыі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Але, мабыць, прыйшоў час вярнуцца да гэтай тэмы і дэталёва даследаваць яе з прыцягненнем гісторыкаў і палітолагаў, што ўжо, дарэчы, мы пачалі рабіць", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі