МІНСК, 7 кра – Sputnik. ЗША і Расія ў першы раз пасля падаўжэння Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў абмяняліся інфармацыяй аб колькасці ядзерных боегаловак і ракет, паведаміў амерыканскі Дзярждэпартамент.
Ядзерныя дзяржавы абменьваюцца дадзенымі пра стратэгічныя сілы раз у шэсць месяцаў, у апошні раз гэта адбылося 1 верасня мінулага года.
Па абноўленых дадзеных, за паўгода РФ павялічыла колькасць ядзерных боегаловак на 9, а ЗША - паменшылі на 100. У Расіі на 1 сакавіка было 517 балістычных ракет (1456 боегаловак), у Штатаў - 651 (1357).
Дагавор СНУ-3 уступіў у сілу 5 лютага 2011 года, дакумент прадугледжвае, што кожная дзяржава скарачае ядзерныя арсэналы, каб яны не перавышалі 700 балістычных ракет, а таксама 800 разгорнутых і неразгорнутых пускавых установак і 1550 боегаловак.
Тэрмін дамовы быў працягнуты па ініцыятыве новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна - яго пралангавалі на пяць гадоў без якіх-небудзь дадатковых умоў.
Чытайце таксама:
- Дамова СНУ-3 афіцыйна прадоўжана на 5 гадоў: РФ і ЗША абмяняліся нотамі
- МЗС РФ пазначыла чаканні ад новай адміністрацыі ЗША
- МЗС: працэдуры па выхадзе Расіі з ДАН працягваюцца