Боевая работа САУ Малка артиллерийских подразделений ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Козак: няма сэнсу пераносіць пляцоўку для перамоў па Данбасе з Мінска

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Козак
Намеснік старшыні ўрада РФ Дзмітрый Козак - Sputnik Беларусь, 1920, 09.04.2021
Падпісацца
Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай па Данбасе ў 2015 годзе пасля другога саміту нармандскага фармату з удзелам кіраўнікоў чатырох краін.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Няма неабходнасці пераносіць пляцоўку перамоў па Данбасе з Мінска, заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Козак.

Ён падкрэсліў, што месца правядзення перамоваў з'яўляецца другарадным пытаннем.

"Нават абмяркоўваць не хочам гэтыя пытанні, гэта пытанні другарадныя, тэхнічныя. Ніякага дачынення перамовы ў Мінску да зместу саміх перамоваў, да той праблемы, з якой сутыкнулася Украіна, не маюць. Мяняць пляцоўку - пра гэта не трэба заяўляць публічна", - цытуюць РІА Навіны Козака.

Раней віцэ-прэм'ер Украіны Аляксей Рэзнікаў, які з'яўляецца міністрам па пытаннях "часова акупаваных тэрыторый", заявіў аб адмове ад перамоў па Данбасе ў Мінску. Паводле яго слоў, Кіеў больш не будзе ўдзельнічаць у вочным фармаце сустрэч у Беларусі, а для працягу перамоваў у рамках трохбаковай кантактнай групы прыйдзецца шукаць іншую краіну.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ назваў гэтую заяву "ўкідам" і неактуальным пытаннем, так як крызіс у Беларусі і пандэмія каронавіруса не завяршыліся.

Аднаўленне баявых дзеянняў у Данбасе гэта самагубства для Кіева - Козак - Sputnik Беларусь, 1920, 13.01.2021
Відэа
Аднаўленне баявых дзеянняў у Данбасе гэта самагубства для Кіева - Козак
"Укідваюць замест таго, каб абмяркоўваць змястоўныя пытанні перамір'я, пляцоўка для перамоваў іх не задавальняе. Пытанне не пляцоўкі. Мінск - зручная пляцоўка з лагістычнага пункту гледжання. Беларусь не ўдзельнічае ў гэтых перамовах ніяк. АБСЕ здымае гасцініцу для правядзення перамоў на камерцыйных умовах. Навошта укідваць? ", - дадаў Козак.

Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай па Данбасе ў 2015 годзе пасля таго, як у беларускай сталіцы прайшоў другі саміт нармандскага фармату з удзелам кіраўнікоў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. З таго часу ў Беларусі адбыліся дзесяткі пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы і яе падгруп, на якіх прымаліся важныя дамоўленасці аб спыненні агню, развядзенні сіл, перамяшчэнні грамадзян і іншыя.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0