МІНСК, 6 кра – Sputnik. На Украіне маюць намер шукаць іншы горад для правядзення перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны, паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Украіны Аляксей Рэзнікаў.
Афіцыйны Кіеў не будзе адпраўляць дэлегатаў на пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) у Мінск, падкрэсліў ён.
"Мы паведамілі, што не будзем прымаць удзел у пасяджэннях ТКГ, калі раптам завершыцца сёння каранцін і будзе прапанавана працягнуць кансультацыі, як і раней, у Мінску", - заявіў Рэзнікаў у эфіры канала ICTV.
Віцэ-прэм'ер таксама дадаў, што для правядзення пасяджэнняў ТКГ "давядзецца шукаць іншую краіну". Ён патлумачыў прынятае ўкраінскімі ўладамі рашэнне тым, што ў Кіева "няма даверу да гэтай тэрыторыі (да Беларусі - Sputnik)". Акрамя таго, Рэзнік заявіў, што Беларусь "знаходзіцца пад уплывам Расіі".
Раней Украіна заяўляла аб тым, што магчымы перанос пляцоўкі перамоваў Трохбаковай кантактнай групы ў Швецыю. Прычынай пераносу тады былі названы пратэстныя акцыі ў Беларусі.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў выказаў надзею, што ўкраінскі бок будзе прытрымлівацца Мінскіх пагадненняў. Акрамя гэтага, РФ неаднаразова паведамляла, што не з'яўляецца бокам унутрыўкраінскага канфлікту і таму не можа забяспечыць усёабдымнае перамір'е ў Данбасе, аднак выкарыстоўвае свой уплыў для выканання пагадненняў.
Чытайце таксама:
- Расія занепакоена ростам напружанасці ў Данбасе - Пяскоў
- Зяленскі адмовіўся ад дапамогі Беларусі па ахове мяжы ў Данбасе
- Беларускія будаўнікі гатовы аднаўляць Данбас