Відэа

Першая ў свеце падлёдная выстава адкрылася ў Карэліі – відэа

Падпісацца
Сваімі работамі аўтары выставы хочуць прыцягнуць увагу да праблемы раставання леднікоў, для гэтага і арганізавалі бяспечную працэдуру апускання. Ўбачыць фатаграфіі і карціны, можна толькі пагрузіўшыся пад лёд Белага мора. Глядзіце на відэа, як працуе галерэя пад вадой.

У Карэліі адкрылася ў літаральным сэнсе "асвяжальная" выстава. Справа ў тым, што наведаць незвычайную галерэю, можна толькі нырнуўшы пад лёд Белага мора.

У заліве Нільмогуба побач з турыстычным цэнтрам "Палярны круг" у вадзе можна ўбачыць работы фатографа Віктара Лягушкіна "Пакуль не растаяў лёд" і карціны "Глыбокая замарозка" Дзяніса Латарова.

Галерэя надрукаваная на спецыяльным пластыку, які ўстойлівы да салёнай вады. Зверху палотны прымацаваны да лёду, а знізу іх трымаюць свінцовыя грузы.

Як распавёў Лягушкін, сваімі здымкамі падводнага свету ён хоча прыцягнуць увагу да праблемы раставання леднікоў і, як следства, знікнення асобных відаў жывёл.

Выставу ўжо наведалі дайверы з Расіі, Кітая, Германіі і Францыі. Яна працягнецца да пачатку раставання льдоў у сярэдзіне красавіка. Пагрузіцца пад лёд можна цалкам бясплатна, але толькі пры наяўнасці сертыфіката дайвера.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0