Трэцяя хваля: колькасць тых беларусаў, хто заразіўся COVID-19, расце

© Sputnik / Кирилл Шипицин / Перайсці ў медыябанкЛекар трымае ў руках маску для штучнай вентыляцыі лёгкіх, архіўны фотаздымак
Лекар трымае ў руках маску для штучнай вентыляцыі лёгкіх, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2021
Падпісацца
У Беларусі актывізуюць работу па правядзенні эпідэмічных расследаванняў кожнага выяўленага выпадка захворвання на каронавірус.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. У Беларусі расце колькасць тых пацыентаў, хто захварэў на COVID-19, у тым ліку - цяжкімі формамі інфекцыі, папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

За 14-ы каляндарны тыдзень частата выяўлення каронавіруса ў доследных узорах - 11%, адзначылі ў ведамстве.

"У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі", - цытуе начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан БелТА.

Якія меры распачне Міністэрства аховы здароўя?

"Санітарна-эпідэміялагічная служба актывізуе працу па правядзенні эпідрасследавання кожнага выпадку заражэння інфекцыяй COVID-19 і кантактаў I ўзроўню", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, будуць сачыць за наяўнасцю неабходнай колькасці тэстаў на каронавірус і лабараторных матэрыялаў для правядзення ПЦР-аў і экспрэс-даследаванняў. Тэхнічныя спецыялісты правераць працу ўсіх кіслародных станцый і наяўнасць неабходных для лячэння COVID -19 лекаў.

У лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.04.2021
Мутацыя каронавіруса: чаму мяняецца вірус і як вывучаюць штамы

Міністэрства аховы здароўя заклікала беларусаў працягваць выконваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю. Нагадаем, у панядзелак у сталіцы ўвялі новыя абмежаванні з-за каронавіруса, усе яны звязаны з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.

Цяпер праводзіць культурныя і спартыўныя масавыя мерапрыемствы (у канцэртных залах, тэатрах, цырках, кінатэатрах, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў) дазволена толькі ў напалову запоўненых залах і пры рассаджванні гледачоў з улікам сацыяльнай дыстанцыі - за 1-1,5 метра адзін ад аднаго.

Колькі бальніц аддалі пад "чырвоныя зоны"

На сённяшні дзень стацыянарнае лячэнне пацыентаў з каронавірусам ажыццяўляе сем сталічных бальніц: №2, №4, №5, №6 і №10, гарадская дарослая і дзіцячая "інфекцыёнкі". У Мінскай вобласці каронавірусных хворых лечаць у 9 клініках, яшчэ ў 11 медустановах пад "чырвоныя зоны" вылучаны іншыя аддзяленні.

Поўны спіс усіх стацыянараў для лячэння пацыентаў з COVID-19 у Беларусі - тут.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 красавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 129 899 чалавек, з якіх 41 688 атрымалі два кампаненты прэпарату.

Масавая вакцынацыя ад COVID-19 стартавала ў рэспубліцы 8 красавіка. Да гэтага прышчэпку ад каронавіруса атрымлівалі людзі з груп прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі.

Медыкі ў шпіталі для лячэння хворых на каронавірус - Sputnik Беларусь, 1920, 07.04.2021
Колькасць смярцей ад каронавіруса ў свеце расце – СААЗ

Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".

Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Да яе прамысловага выпуску ў Беларусі прыступілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.

Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0