Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Галоўчанка: пакет інтэграцыйных прапаноў у высокай ступені гатоўнасці

© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін і беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка ў аэрапорце
Расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін і беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка ў аэрапорце - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2021
Падпісацца
Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя працягваюць сумесную працу над дарожнымі картамі саюзнай інтэграцыі.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Тэма інтэграцыі ў эканамічнай сферы - прыярытэтнае пытанне двухбаковага парадку, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас перамоў на ўзроўні ўрадаў ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі са сваім калегам Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, у пачатку 2021 года бачна абнадзейлівая тэндэнцыя да аднаўлення аб'ёму двухбаковага тавараабароту.

"Тэмп росту беларускага таварнага экспарту ў Расію па выніках студзеня-лютага склаў каля 105%, а да расійскага ў Беларусь - амаль 125%", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пасля чаго запэўніў, што "тэма інтэграцыі ў эканамічнай сферы - прыярытэтнае пытанне двухбаковага парадку. Сумеснымі намаганнямі нашых экспертаў выпрацаваны прапановы па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Гэты пакет фармальна мае высокую ступень гатоўнасці".

Праблемныя пытанні

Раман Галоўчанка пры гэтым прызнаў, што ёсць яшчэ пытанні, па якіх не ўдалося дасягнуць кансэнсусу.

На яго думку, "у асноўным гэта тыя пытанні, якія маюць практычную значнасць для выраўноўвання ўмоў гаспадарання нашых эканамічных агентаў".

Беларускі прэм'ер назваў іх складанымі і адчувальнымі, але абыходзіць іх пры гэтым, паводле яго слоў, бессэнсоўна.

"Таму што, не знайшоўшы развязак па іх, мы не зможам выбудаваць па-сапраўднаму саюзную эканоміку і рэальны інтэграцыйны праект", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паспяховыя прыклады

Пры гэтым ён лічыць, што супрацоўніцтва па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты павінна служыць прыкладам, як могуць і павінны вырашацца цяжкія пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.

Маладыя людзі ў масках - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2021
Пасольства Беларусі ў Расіі назвала тэрміны адмены роўмінгу паміж краінамі

"Ужо адгружана больш за 220 тысяч тон гандлёвых грузаў Беларусі праз марскую партовую інфраструктуру Расіі", - удакладніў кіраўнік урада.

Пасля чаго адзначыў, што так і павінны вырашацца складаныя пытанні пры належнай матывацыі. Падобным прыкладам ён назваў і выпуск расійскай вакцыны ў Беларусі.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што фактарам, які стрымлівае аднаўленне эканомікі, з'яўляюцца абмежаванні па перасячэнні меж.

"Трэба выходзіць на нармальны перадкавідны рэжым транспартных зносін", - прапанаваў прэм'ер. Вядома, з улікам санітарна-эпідэміялагічных мер. У першую чаргу варта зняць абмежаванні ў перамяшчэнні дзелавых асоб, што надасць імпульс развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0