МІНСК, 16 кра – Sputnik. Нотр-Дам у Парыжы зноў адкрыецца ў 2024 годзе, паведаміла кіраўнік Міністэрства культуры Францыі Разелін Башло.
Паводле яе слоў, пачаць рэстаўрацыю сабора Парыжскай Божай Маці дазволяць сабраныя ахвяраванні.
"Было сабрана 830 мільёнаў еўра ахвяраванняў, абсалютна беспрэцэдэнтная сума", - заявіла міністр, адказваючы на пытанні ў сенаце. Яна таксама гарантавала правільнасць і празрыстасць выкарыстання сабраных сродкаў.
Раней французскі лідэр Эмануэль Макрон паведамляў пра амбіцыйную мэту аднавіць сабор Парыжскай Божай Маці за пяць гадоў. Тады многія эксперты паставіліся да заявы са скепсісам: некаторыя лічаць, што на рэканструкцыю можа сысці да 15 гадоў.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся 15 красавіка 2019 года. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнута апорная канструкцыя. Як паведамлялі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, уцалелі. А рамонтам гадзінніка сабора Парыжскай Божай Маці, які пацярпеў у выніку пажару, займаюцца спецыялісты гадзіннікавага завода "Ракета", які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.
Па матывах пажару ў Нотр-Даме распачаты здымкі фільма, яны вядуцца ў кафедральным саборы французскага горада Бурж. Папярэдняя прэм'ера стужкі прызначана на красавік наступнага года. Рэжысёр карціны Жан-Жак Анно распавядаў, што галоўным героем карціны будуць не пажарныя, а сабор.
Чытайце таксама:
- Як піцерскі завод дапаможа ў аднаўленні Нотр-Дама?
- Піцерскія майстры ўзяліся за рэстаўрацыю гадзінніка Нотр-Дама
- Аднаўленне Нотр-Дама зацягваецца з-за пандэміі каронавіруса