Маленькай гераіні гэтага відэа шукаць новых бацькоў давялося з-за таго, што родныя адмовіліся прымаць і выкормліваць дзіцяці. Кінутых жывёл лепш за ўсё выходжваць ў адмысловым інкубатары, дзе падтрымліваецца ідэальная вільготнасць і тэмпература, растлумачыў супрацоўнік заапарка, але ўсё ж было вырашана паспрабаваць знайсці малпачцы новую маці.
Рашэнне паспрабаваць перадаць малпачку на выхаванне хатняй улюбёнцы прыняла дырэктар цюменскага заапарка Таццяна Антропава.
"Гэта адбылося само сабой. Я пасадзіла яго на кошку - літаральна ў першыя хвіліны яго прыезду да мяне дадому, і ён супакоіўся адразу. Зразумеў, што гэта мама. З гэтага часу яны не расставаліся ніколі. Кругласутачна яны разам. Гэта значыць ён на ёй і ляжыць, есць, спіць", - распавяла Таццяна Андропава.
Глядзіце на відэа, як дзіця рэдкай пароды "вавёрчын сайміры" гуляе з новай сваячкай.
Глядзіце таксама:
- Супрацьлегласці прыцягваюцца: незвычайнае сяброўства лісіцы і пудзеля – відэа
- Відэафакт: рысянё прывязалася да салдата і ўспрымае яго як сабрата
- Паглядзіце, як у заапарку будзяць тушканчыкаў пасля спячкі – відэа