МІНСК, 19 кра – Sputnik. Другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці пройдзе з 19 па 30 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
Падчас другога этапу вучэнняў ваенныя ацэняць мабілізацыйную гатоўнасць тэрытарыяльных войск і кіраўнічую дзейнасць службовых асоб органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны. Правераць і стан запасаў матэрыяльных сродкаў і ўмовы іх захоўвання.
Першы этап праверкі прайшоў з 1 па 18 снежня 2020 года. За гэты час у Магілёўскай вобласці былі сфармаваны тры штабы раёнаў тэрытарыяльнай абароны і тры батальёны тэрытарыяльных войск.
Завяршальным этапам усёй праверкі павінна стаць камандна-штабное вучэнне, для ўдзелу ў якім будуць прыцягнуты ўсе органы кіравання і тэрытарыяльныя войскі.
Войскі тэрытарыяльнай абароны склікаюцца толькі на выпадак вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэты род войск мае дапаможны статус і складаецца з тых, хто ўжо адслужыў "срочку" і знаходзяцца ў запасе.
Чытайце таксама:
- Стартавала самая маштабная праверка тэрытарыяльных войскаў у Беларусі
- Генштаб: Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі абноўлена
- Генштаб занепакоены актыўнасцю НАТА каля меж Беларусі