Колькі грошаў сабралі беларусы на рэспубліканскім суботніку

© Sputnik / Мария АмелинаСуботнік, архіўны фотаздымак
Суботнік, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2021
Падпісацца
Удзел прынялі ў ім 2,3 млн беларусаў, атрыманыя сродкі накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і аснашчэнне медыцынскай базы.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. У ходзе рэспубліканскага суботніка, які прайшоў па ўсёй краіне 17 красавіка, сабрана больш за 9 мільёнаў рублёў, вынікае са справаздачы Савета Міністраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі ў суботніку прынялі ўдзел 2,3 мільёна беларусаў. Па ўсёй краіне грамадзяне, якія выйшлі на мерапрыемства, займаліся добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, а таксама пасадкай лесу.

Палова выручаных сродкаў застанецца ў мясцовых бюджэтах. Іх накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Грошы таксама выдаткуюць на рамонт і аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы.

Другія 50% сродкаў накіруюць на ўмацаванне базы медустаноў, закупку абсталявання для меддапамогі насельніцтву, фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай каронавірусам.

Рэспубліканскі суботнік

Нагадаем, рэспубліканскі суботнік прайшоў 17 красавіка, ён быў прызначаны пастановай Саўміна №206. Яго праводзілі "у сувязі з абвяшчэннем 2021 года Годам народнага адзінства".

Будынак КДБ Беларусі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2021
КДБ РБ раскрыў падрабязнасці справы аб замаху на Лукашэнку

Мерапрыемства праводзіцца штогод. Арганізацыі праводзяць суботнік на працоўных месцах, альбо займаюцца добраўпарадкаваннем аб'ектаў і тэрыторый. У сувязі з пандэміяй Міністэрства аховы здароўя краіны выдала рэкамендацыі па правядзенні суботніка. Ведамства не пабачыла вялікіх эпідэміялагічных рызык, так як працы вядуцца на вуліцы.

У суботніку прыняў удзел прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ў гэты раз высаджваў дрэвы на сваёй малой радзіме - у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Падчас суботніка прэзідэнт распавёў і пра тое, што на яго рыхтаваўся замах, а ў краіне - пераварот.

Гісторыя ўзнікнення суботніка

Суботнікі праводзіліся ў СССР з 1919 года. Самы першы правялі рабочыя ў адказ на заклік Леніна палепшыць працу чыгунак. Шырокае распаўсюджванне суботнікі атрымалі ў 30-я гады. Пасля вайны ўлады СССР арганізоўвалі суботнікі напярэдадні дня нараджэння Леніна, 22 красавіка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0