Пасол ЗША у Расіі ўсё ж такі з'едзе на радзіму для кансультацый

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў фотабанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША) Джон Саліван
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША) Джон Саліван - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Падпісацца на
Раней паведамлялася, што Джон Саліван адмовіўся пакідаць Маскву, нягледзячы на рэкамендацыі МЗС РФ адправіцца ў Вашынгтон.

МІНСК, 20 кра – Sputnik. Пасол ЗША у Расіі Джон Саліван на гэтым тыдні з'едзе на радзіму, але затым вернецца назад ў Маскву, паведаміла выданне Axios са спасылкай на Дзярждэпартамэнт ЗША.

Сітуацыя з паслом ЗША у Расіі

"Пасол Саліван вернецца ў ЗША, каб праведаць сваю сям'ю і сустрэцца з членамі новай адміністрацыі, з якімі ў яго не было магчымасці пракансультавацца з тых часоў, як ён пагадзіўся працягваць службу на сваёй пасадзе", - цытуе амерыканскае выданне сваю крыніцу ў Дзярждэпе.

Усё пачалося з заявы Сяргея Лаўрова 16 красавіка аб тым, што расійскі бок рэкамендаваў паслу Салівану "паехаць у сваю сталіцу і правесці там падрабязныя, сур'ёзныя кансультацыі".

Першапачаткова Саліван адмовіўся пакідаць РФ, паведамілі амерыканскія СМІ. Пазней іх крыніцы ў Дзярждэпе адзначылі: калі ў Маскве хочуць, каб Саліван з'ехаў, "яго прыйдзецца прымусіць".

Сітуацыя з паслом Расіі ў ЗША

Джэніфер Псакі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2021
Псакі заявіла, што Байдэн "ніколі не стрымліваўся" у дачыненні да Пуціна
Пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў быў адкліканы з Вашынгтона ў Маскву для правядзення кансультацый. Гэта было зроблена расійскім бокам пасля інтэрв'ю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна тэлеканалу ABC News, дзе прагучалі рэзкія выказванні ў адрас Расіі і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Пасол знаходзіцца ў Маскве з 21 сакавіка, ён ужо правёў некалькі сустрэч, у тым ліку ў МЗС РФ і Дзярждуме. Як адзначаў Антонаў на сумесным пасяджэнні міжнароднага і абароннага камітэтаў Савета Федэрацыі, адносіны паміж Расіяй і ЗША "знаходзяцца ў вельмі глыбокім крызісе".

На думку Антонава, адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна ўзяла курс "на працяг раскручвання санкцыйнай спіралі" супраць Расіі, і з-за гэтага Масква не адчувае аптымізму адносна будучыні двухбаковага дыялогу.

Антонаў падкрэсліў, што добрыя і прагматычныя адносіны выгадны абодвум бакам, але Масква "не будзе бегаць" за ЗША у гэтым пытанні.

Калі прыедзе пасол ЗША у Беларусь?

Джулі Фішэр была прыведзена да прысягі ў якасці амерыканскага пасла ў Беларусі ў снежні 2020-га, але да гэтага часу не даехала да Мінска.

Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2021
Мішусцін: усе нашы міністры працуюць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

У нядаўнім інтэрв'ю Нацыянальнаму грамадскаму радыё Амерыкі Фішэр тлумачыла, што не можа трапіць у Беларусь з-за адсутнасці візы. Паводле яе слоў, у бліжэйшы час у яе намечаны перамовы ў Варшаве і Вільні з саюзнікамі, якія падзяляюць заклапочанасць ЗША па сітуацыі ў Беларусі.

Нагадаем, двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і ЗША абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Пасол ЗША Карэн Сцюарт у адказ таксама была вымушана пакінуць рэспубліку. З тых часоў пасольствы узначальвалі часовыя павераныя.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала