МІНСК, 20 кра – Sputnik. Цэны на паліва ў Беларусі зноў павышаюцца, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Па прынятай канцэрнам практыцы, павышэнне складзе 1 капейку. Такім чынам, з аўторка, 20 красавіка, устанаўліваюцца наступныя цэны за 1 літр паліва:
- АІ-92 - 1,81 рубля,
- АІ-95 - 1,91 рубля,
- АІ-98 - 2,13 рубля,
- ДП - 1,91 рубля.
Як адзначаецца ў паведамленні канцэрна, каціроўка нафты ў параўнанні са студзенем узрасла на 15 адсоткаў. Рост цаны на маторнае паліва ад пачатку года склаў 5,4 працэнта.
Гэта ўжо 11-е павышэнне цэн на паліва ў бягучым годзе. У папярэдні раз яго кошт змяніўся ў мінулы аўторак, 13 красавіка, да гэтага - 6 красавіка, 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў канцэрне заявілі, што да канца года цэны на аўтамабільнае паліва плануюць падняць на 5-6%.
Чытайце таксама:
- У дзесяты раз з пачатку года: у Беларусі з 13 красавіка даражэе паліва
- Яшчэ тры платныя дарогі з'явяцца ў Беларусі
- Новы праект аб дарожным руху: што змяняецца для кіроўцаў