ЗША адновяць санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў

© Sputnik / Григорий Дубовицкий / Перайсці ў фотабанкРатонда Капітолія ў Вашынгтоне
Ратонда Капітолія ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь, 1920, 20.04.2021
Амерыканскі бок адмовіўся ад далейшага падаўжэння замарожвання санкцый, спасылаючыся на падаўленне волі беларускага народа з боку ўлад рэспублікі.

МІНСК, 20 кра – Sputnik. Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня адновяць санкцыі супраць 9 дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, гаворыцца ў сумесным паведамленні Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў.

Гаворка ідзе пра наступныя прадпрыемствы нафтахімічнай галіны рэспублікі:

  • "Беларускі нафтавы гандлёвы дом",
  • "Белнафтахім",
  • Belneftekhim USA Inc,
  • "Белшына",
  • "Гродна Азот",
  • "Гродна хімвалакно",
  • "Лакафарба",
  • "Нафтан",
  • "Полацк шкловалакно".
"Улічваючы рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, урад ЗША прыняў рашэнне, што далейшае падаўжэнне (часовага прыпынення санкцый - Sputnik)... не адпавядае амерыканскім каштоўнасцям", - канстатаваў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, прадпрыемствы, якія закранаюць санкцыі, аказваюць фінансавую падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэта ў сваю чаргу аказвае "садзейнічанне жорсткаму падаўленню беларускага народа і шматразовай адмове ад законнага парадку".

Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў распаўсюдзіў інфармацыю аб увядзенні санкцый праз 45 дзён. Дадзенае рашэнне падтрымалі і ў Міністэрстве фінансаў ЗША, хоць раней паведамілі пра працяг замарожвання рэстрыкцый.

Хроніка санкцый

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2021
Галоўным для адказу на санкцыі застаецца прынцып узаемнасці - Пяскоў
Вашынгтон паэтапна ўводзіў санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў нафтагазавага сектара з 2007 года. Адмену падаўжэння рэстрыкцый у 2015-м пазітыўна ўспрыняў МЗС Беларусі, адзначыўшы, што яны ўсё роўна не аказваюць значнага ўплыву на дзейнасць прадпрыемстваў.

Аднак з уводам санкцый у 2007-м Беларусь і ЗША адклікалі сваіх паслоў, і больш за 10 гадоў абедзве краіны былі без кіраўнікоў пасольстваў. Толькі ў мінулым годзе ЗША агучылі намер зноў вярнуць паслоў, але на дадзены момант гэтага пакуль не адбылося.

Беларусь можа адказаць

Сцягі Расіі і ЗША ў Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 15.04.2021
ЗША заявілі пра новыя санкцыі супраць Расіі, Масква абяцае жорсткую рэакцыю
У канцы сакавіка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе забараніць увоз у краіну пэўных катэгорый тавараў, а таксама імпарт паслуг. Абмежаванні распаўсюдзяцца не толькі на фізічных асоб, грамадзян дзяржаў, якія прынялі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, але і на кампаніі.

Правам вызначыць тых, хто ўвойдзе ў санкцыйны спісак, надзелены Саўмін.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала