Расійскаму прэзідэнту на тое, каб абвясціць пасланне з трыбуны на Манежы, спатрэбілася 78 хвілін, замест запланаванай гадзіны. Нягледзячы на тое, што шмат хто чакаў павышанай увагі да глабальнага парадку дня, Уладзімір Пуцін дэталёва прайшоўся па ўнутранай палітыцы ў Расіі.
Незалежная палітыка, якая адказвае ў першую чаргу інтарэсам афіцыйнай Масквы, па-ранейшаму застаецца прыярытэтам у дзейнасці расійскіх улад. Таму, пасля ўнутрыпалітычнага блока, Уладзімір Пуцін сканцэнтраваў сваю ўвагу на тых пагрозах, якія нясе Расіі абстаноўка на міжнароднай арэне.
Навязаць волю Расіі не атрымаецца
"У Расіі ёсць свае інтарэсы, якія мы абараняем і будзем адстойваць у рамках міжнароднага права, як гэта, уласна, робяць і іншыя дзяржавы свету. А калі хтосьці адмаўляецца разумець гэтую відавочную рэч, не хоча весці дыялог, выбірае эгаістычны і пагардлівы тон, Расія заўсёды знойдзе шлях адстаяць сваю пазіцыю", - запэўніў прэзідэнт Расіі.
Пуцін асабліва адзначыў, што сэнс і змест палітыкі Расіі на міжнароднай арэне заключаецца ў забеспячэнні міру і бяспекі для дабрабыту расійскіх грамадзян, і стабільнага развіцця краіны.
"Разам з тым у свеце, на жаль, здаецца, ужо ўсе прывыклі да практыкі палітычна матываваных, незаконных санкцый у эканоміцы, да грубых спроб адных сілай навязаць сваю волю іншым", - канстатаваў ён.
Захад заплюшчыў вочы на атаку на Беларусь
Расійскі прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што падобная практыка сёння выліваецца ў значна больш небяспечныя з'явы, напрыклад, такія, як спробы арганізацыі дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і забойства лідэра краіны.
"Пры гэтым характэрна, што нават такія абуральныя дзеянні не знаходзяць асуджэння у так званага калектыўнага Захаду. Ніхто гэтага як бы не заўважае, усё робяць выгляд, што наогул нічога не адбываецца", - звярнуў увагу Пуцін.
Паводле яго слоў, "можна мець любы пункт гледжання з нагоды палітыкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, але практыка арганізацыі дзяржпераваротаў, планаў палітычных забойстваў, у тым ліку і вышэйшых службовых асоб, ну гэта ўжо занадта".
Пасля чаго нагадаў, што затрыманыя ўдзельнікі змовы распавялі пра тое, што рыхтавалася блакада беларускай сталіцы і поўнае адключэнне яе энергетычнай сістэмы.
"Гэта значыць між іншым, што па сутнасці вялася падрыхтоўка да масіраванай кібератакі. А як інакш вось? Гэта, ведаеце, проста так адным рубільнікам не зробіш", - асабліва адзначыў Пуцін.
"А што было б, калі б спроба дзяржаўнага перавароту ў Беларусі была рэальна прадпрынята, бо да гэтага ўсё і вялося. Колькі б людзей пацярпела? Як складаўся б наогул лёс Беларусі? Пра гэта ніхто не думае", - падкрэсліў ён.
Ядзерная трыяда
Пытанні бяспекі ў гэтай сувязі застаюцца актуальнымі для Расіі ў цяперашні час, і прэзідэнт распавёў, што "да 2024 года доля сучаснай зброі і тэхнікі ў войсках складзе амаль 76%, гэта вельмі добры паказчык. А ў ядзернай трыядзе ўжо ў гэтым годзе перавысіць 88%".
Пасля чаго дадаў, што ўдасканаленне і якаснае ўмацаванне расійскай арміі ідзе пастаянна. Таму асаблівая ўвага будзе нададзена ваеннай адукацыі.
"Зрабіць гэта як на аснове ваенных навучальных устаноў, так і на базе ваенных навучальных цэнтраў пры грамадзянскіх ВНУ", - растлумачыў Пуцін.
Пры гэтым ён нагадаў і пра такія найноўшыя віды ўзбраенняў расійскай арміі, як ракетныя комплексы стратэгічнага прызначэння. "Першы полк, цалкам укамплектаваны цяжкімі міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі "Сармат", заступіць на баявое дзяжурства па плане - у канцы 2022 года".
"Павялічваецца колькасць ударных авіякомплексаў з гіпергукавой ракетай "Кинжал", караблёў, аснашчаных высокадакладнай гіпергукавой зброяй, як я ўжо сказаў, "Кинжал", ракетамі "Калибр", - распавёў прэзідэнт РФ пра іншыя віды зброі.
"На баявое дзяжурства будуць пастаўлены ў бліжэйшы час гіпергукавыя ракеты "Циркон". У поўнай адпаведнасці з планамі развіцця Узброеных сіл ідзе праца і над іншымі самымі сучаснымі баявымі комплексамі", - запэўніў ён.
Чытайце таксама:
-
Пасланне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу - самае важнае
- Пуцін: на Беларусь рыхтавалася масіраваная атака
- ЗША заявілі пра новыя санкцыі супраць Расіі, Масква абяцае жорсткую рэакцыю
- Галоўным для адказу на санкцыі застаецца прынцып узаемнасці - Пяскоў
- ЗША і Расія абмяняліся інфармацыяй аб ядзерных арсеналах
- Дамова СНУ-3 афіцыйна прадоўжана на 5 гадоў: РФ і ЗША абмяняліся нотамі