МІНСК, 22 кра – Sputnik. Цэны на пітную ваду будуць на асаблівым кантролі, заявілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.
"Улічваючы сітуацыю з пітной вадой, якая скалалася ў некаторых раёнах горада Мiнска, МАРГ трымае пытанне на асаблівым кантролі", - растлумачылі ў ведамстве.
Па словах прадстаўнікоў ведамства, пітная вада ўключана ў пералік сацыяльна значных тавараў. У сувязі з гэтым міністэрства рэкамендуе прытрымлівацца ўзроўню гандлёвых надбавак на яе ў памеры не больш за 30%.
У МАРГ таксама нагадалі спажыўцам, што паведаміць аб істотным росце коштаў можна праз анлайн-форму на сайце ведамства.
Водны калапс у Чыжоўцы
Тры аварыйныя брыгады "Мінгазу" працавалі ўсю ноч, да 10:00 чацвярга газазабеспячэнне у раёне было адноўлена. Да абеду было наладжана водазабеспячэнне, аднак эпідэміёлагі параілі пакуль не піць ваду з-пад кранаў. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ўзятыя пробы не адпавядаюць неабходным параметрам, таму лепш выкарыстоўваць бутыляваную або прывазную ваду. У некалькіх частках Мінска паставілі аўтацыстэрны.
Чытайце таксама:
- Сацыяльныя стандарты абнавілі ў Мінску
- Мінск да 2025 года забяспечаць артэзіянскай вадой - Кухараў
- Мінчане патрабуюць перавесці ўвесь горад на артэзіянскія крыніцы вады