Пры "блізкім знаёмстве" з некаторымі раслінамі у вас можа быць вельмі сур'ёзнае атручванне, а ведаць небяспечныя віды варта і дарослым, і дзецям. Глядзіце... 23.04.2021, Sputnik Беларусь
Атрутныя расліны могуць чакаць нас паўсюль — у лесе, на дачы, у парку і нават пад сваёй жа "панэлькай". Многія з іх "маскіруюцца" — так і не скажаш, што нейкая кветка можа быць небяспечнай.Ведаць такія каварныя расліны трэба, бо атрымаць ад іх можна не толькі непрыемны сверб ці запаленне, але і сур'ёзнае атручванне. Асабліва важна пра небяспечныя кветкі краіны распавядаць дзецям — каб яны не апынуліся па няведанні ў бядзе. Sputnik падабраў фатаграфіі самых небяспечных раслін Беларусі. Вывучайце здымкі кветак, запамінайце іх і будзьце гатовыя — калі недзе сустрэлі, можаце любавацца, але ў баку.Глядзіце таксама:
Пры "блізкім знаёмстве" з некаторымі раслінамі у вас можа быць вельмі сур'ёзнае атручванне, а ведаць небяспечныя віды варта і дарослым, і дзецям. Глядзіце фатаграфіі самых каварных раслін краіны на Sputnik.
Атрутныя расліны могуць чакаць нас паўсюль — у лесе, на дачы, у парку і нават пад сваёй жа "панэлькай". Многія з іх "маскіруюцца" — так і не скажаш, што нейкая кветка можа быць небяспечнай.
Ведаць такія каварныя расліны трэба, бо атрымаць ад іх можна не толькі непрыемны сверб ці запаленне, але і сур'ёзнае атручванне. Асабліва важна пра небяспечныя кветкі краіны распавядаць дзецям — каб яны не апынуліся па няведанні ў бядзе. Sputnik падабраў фатаграфіі самых небяспечных раслін Беларусі. Вывучайце здымкі кветак, запамінайце іх і будзьце гатовыя — калі недзе сустрэлі, можаце любавацца, але ў баку.
Многія ўяўляюць люцікі як мілыя і безабаронныя кветкі, але ў іх таксама ёсць каварства. Так, кранаць гэтыя кветкі наогул не рэкамендуецца - можа пачацца запаленне і сверб. Вядома ж, пры трапленні ўнутр арганізма яны яшчэ больш небяспечныя.
Калі вы разводзіце гэтую красуню ў садзе або гародзе, будзьце ўважлівыя, каб насенне або пялёсткі не змяшаліся выпадкова з ураджаем - інакш вас чакаюць млоснасць, болі ў сэрцы і арытмія.
Амброзіяй старажытныя грэкі называлі ежу багоў, у нас жа гэта - проста пустазелле з не самымі запамінальнымі кветкамі. З'яўляецца вельмі моцным алергенам - пазбягайце амброзіі ў садках і букетах.