Беларускія хакеісты-юніёры ўпэўнена абыгралі швейцарцаў

© Photo : ФХК БеларусиМатч паміж юніёрскай зборнай Беларусі і Швейцарыі
Матч паміж юніёрскай зборнай Беларусі і Швейцарыі - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2021
Падпісацца
Матч паміж зборнымі завяршыўся з разгромным лікам 7:1 на юнацкім Чэмпіянаце свету, які праходзіць у ЗША.

МІНСК, 28 кра – Sputnik. Беларуская хакейная каманда юніёраў з упэўненасцю абыграла швейцарцаў на лёдзе арэны "Чылдренс Хелт Старсентэр" у амерыканскім Плэйна.

Самым прыкметным сярод галоў стала шайба абаронцы Дзмітрыя Кузьміна. Хакеіст вызначыўся лакросам, гэта значыць эфектным пракідам з-за варот, прытрымліваючы шайбу на круку ў паветры.

На рахунку Данілы Клімовіча хет-трык - на 13, 27 і 30 хвілінах. Дубль у вароты швейцарцаў у трэцім перыядзе аформіў Данііл Соцішвілі. Таксама голам адзначыўся Іван Аношка.

"Размачыць" лік атрымалася швейцарцу Лівіа Труога.

Але больш у паядынку праціўнікі беларусаў так нічога і не змаглі паказаць. Варта адзначыць, што Беларусь і Швейцарыя сустракаліся ўжо 7 разоў, лік супрацьстаяння - 31:23.

Нагадаем, у першай гульні паміж Беларуссю і Швецыяй наша зборная з буйным лікам прайграла 1:5. Такім чынам, пакуль у турнірнай табліцы беларусы займаюць другое месца з трыма ачкамі.

Наступная гульня пройдзе са зборнай Латвіі 29 красавіка 2021 года. На чэмпіянаце свету U18 Беларусь гуляе ў групе А.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0