МІНСК, 28 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1255 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць смяротных выпадкаў, да якіх прывялі ўскладненні на фоне каронавіруса, за мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі дасягнула 2522.
Спецыялісты правялі 174 790 тэстаў. Усяго ж колькасць праведзеных аналізаў перавышае 5,81 мільёна.
Ад пачатку эпідэміі хваробу дыягнаставалі ў 355 924 беларусаў, з іх ужо паправіліся - 346 148. За апошнія суткі выпісаны з бальніц 1 198 пацыентаў.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі
Для так званага "калектыўнага імунітэту", які можа змяніць сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруса, неабходна прышчапіць не менш за 60% насельніцтва.
Масавая вакцынацыя пачалася ў Беларусі 8 красавіка 2021 года. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, больш за 270 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, поўны курс - каля 93,5 тысяч чалавек. Для прадухілення захворвання ў Беларусі выкарыстоўваюць расійскую вакцыну "Спутник V", зарэгістраваную ў канцы снежня 2020 года, а таксама кітайскую вакцыну "Сінафарм".
Чытайце таксама:
- Афіцыйна: індыйскага штама каронавіруса ў Беларусі пакуль няма
- Беларусы змогуць прыехаць на Кіпр без тэста на COVID-19
- Турыстам дазволілі ўезд у ЕС - на якіх умовах