Новы дырэктар прызначаны ў Нясвіжскі музей-запаведнік

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2021
У ліку планаў у новага кіраўніка, у першую чаргу, аднаўленне турыстычнага патоку да ўзроўню, які быў да пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 29 кра – Sputnik. Новым дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" прызначылі былога галоўнага рэдактара раённай газеты "Нясвіжскія навіны" Дзмітрыя Яшчанка, паведамілі ў прэс-службе беларускага Мінкульта.

Калектыву Нясвіжскага замка новага дырэктара прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Ён адзначыў, што перад адміністрацыяй запаведніка стаяць задачы па стварэнні новых экспазіцый і праектаў, развіццю турызму.

"Па-першае, трэба рэалізоўваць тыя добрыя праекты, якія ўжо ёсць у музея-запаведніка, і прыцягваць турыстаў. У гэтым плане сітуацыя ўжо паляпшаецца. Безумоўна, будзем знаходзіцца ў цесным супрацоўніцтве з Нясвіжскім раёнам", – сказаў Дзмітрый Яшчанка ў каментары Sputnik.

Папярэдні дырэктар, гісторык Сяргей Клімаў, узначальваў музей дзесяць гадоў – да снежня мінулага года. Пры ім замак стаў адным з самых папулярных турыстычных месцаў Беларусі.

Палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы ўнесены ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У канцы 2002 года ў замку адбыўся пажар, які знішчыў больш за 700 квадратных метраў даху і перакрыццяў. Сур'ёзна пацярпела гарышча Радзівілаўскага палаца, дах правага крыла замка, а таксама элементы цэнтральнай часткі, у тым ліку мастацкі роспіс даху і сцен цэнтральнай лесвіцы. Маштабную рэстаўрацыю правялі ў 2006 годзе.

У мінулым годзе на фоне пандэміі каронавіруса палац Радзівілаў наведалі каля 150 тысяч турыстаў. Для параўнання – у 2019-м тут пабывала 421 тысяча гасцей.

Чытайце таксама: 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі