МІНСК, 29 кра – Sputnik. Рэзкага падаражэння аўтамабільнага паліва ў Беларусі не будзе, заявіў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Поўная забяспечанасць унутранага рынку аўтамабільным палівам і палітыка стрымлівання цэнаўтварэння застануцца нязменнымі", - заявіў Sputnik Цішчанка.
Ён абверг інфармацыю ў СМІ пра дэфіцыт і рэзкі рост кошту паліва.
"Таму экспертныя пазіцыі, якія распаўсюджваюцца ў СМІ, аб магчымым дэфіцыце і рэзкім падаражэнні аўтамабільнага паліва, безумоўна, носяць правакацыйны характар", – падкрэсліў суразмоўца агенцтва.
На гэтым тыдні, 27 красавіка, рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на беларускіх АЗС зноў выраслі на капейку. Гэта 12-е змяненне кошту бензіну і дызеля з пачатку года - кожны раз паліва дадавала ў кошце на капейку.
"Белнафтахім" раней заяўляў, што прытрымліваецца палітыкі паэтапнага змянення цэн на паліва з улікам дынамікі коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ.