Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Данкверт: аб'ёмы "санкцыёнкі" з Беларусі зменшыліся

© Sputnik / Виктор ТолочкоМяжа Беларусі і Расіі
Мяжа Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2021
Падпісацца
Арганізацыя лічбавага ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Беларуссю дазволіла ліквідаваць шматлікія праблемы, адзначае кіраўнік Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ.

МІНСК, 29 кра – Sputnik. Пасля ўвядзення электроннай сертыфікацыі прадукцыі спробаў увозу санкцыйных тавараў з тэрыторыі Беларусі стала менш. Пра гэта кіраўнік Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляду) Сяргей Данкверт заявіў у эфіры тэлеканала НТВ.

"Былі ў нас у свой час праблемы з пастаўкамі прадукцыі з Беларусі, увесь час нейкія непаразуменні. Зараз у электронным выглядзе ёсць пацвярджэнне, транзіт у Казахстан, або ў Узбекістан, або ў Кыргызстан - ужо пракантраляваць значна лягчэй", - сказаў Данкверт.

Ён падкрэсліў, што няма неабходнасці праводзіць планавыя або раптоўныя праверкі, бо "па аналізе электронных сістэм мы можам рабіць выснову, наколькі кампанія або чалавек займаюцца законным або незаконным бізнэсам". Па словах кіраўніка Рассельгаснагляду, з Беларусі ўсё яшчэ спрабуюць праехаць адзінкавыя грузавікі, але гэта, хутчэй, чалавечы фактар.

"Такія віды, як сыр, каўбасы італьянскія пачалі чаўночна вазіць. І з гэтым трэба змагацца, таму што гэта паступае ў крамы. З пункту гледжання праверкі ўсё вельмі проста: калі ёсць тавар і на яго няма сертыфіката электроннага - гэта незаконны тавар", - растлумачыў ён.

І дадаў, што прааналізаваць з пункту гледжання электроннага кантролю можна любую прадукцыю: расійскія кампаніі перайшлі на новы фармат яшчэ ў мінулым годзе.

"Тады бачная твая гісторыя. Гэта як у банку: няма гісторыі - няма даверу. А тут няма крэдыту даверу", - падкрэсліў кіраўнік Рассельгаснагляду.

Сітуацыя з "санкцыёнкай" у Расіі

Забарона ўвозу асобных відаў тавараў з краін, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх кампаній і фізічных асоб, быў уведзены ў Расіі ў 2014 годзе. Эмбарга ўводзілася ў некалькі этапаў.

Як лічаць эксперты, у Расіі пазітыўнымі наступствамі ўвядзення эмбарга сталі рост сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці (у прыватнасці, вырасла вытворчасць мяса, малочных прадуктаў, гародніны), а таксама зніжэнне залежнасці ад аграхарчовага імпарту.

У гэты ж час неаднаразова фіксаваліся выпадкі спроб увозу санкцыйнай прадукцыі пад выглядам вырабленай у Беларусі.

Стужка навiн
0