Колькасць павялічылася: КДБ назваў імёны ўсіх абвінавачаных па справе аб дзяржперавароце

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў фотабанкБудынак КДБ Беларусі
Будынак КДБ Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2021
Мінск накіраваў у ЗША запыт аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе, шэраг абвінавачаных аб'яўлены ў вышук.

МІНСК, 30 кра - Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі накіраваў у кампетэнтныя ўстановы юстыцыі ЗША просьбу аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.

Колькасць абвінавачаных па гэтай справе павялічылася да 9 чалавек.

"У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе, распачатай КДБ па ч.1 ст.357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) КК, прыцягнуты 9 чалавек", - цытуе БелТА афіцыйнага прадстаўніка КДБ Андрэя Яраша.

Паводле яго слоў, гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Зміцер Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.

Па словах Яраша, КДБ Беларусі накіраваў у кампетэнтныя органы ЗША запыт аб аказанні прававой дапамогі.

"Ад боку, да якога робіцца запыт, патрабуецца ўсталяваць месцазнаходжанне фігурантаў, дапытаць іх, выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставін справы", - сказаў Яраш.

Акрамя гэтага, Камітэтам дзяржбяспекі ініцыявана пытанне аб экстрадыцыі названых асоб у Беларусь.

"Аналагічныя даручэнні ў дачыненьні да Ігара Макара і Віталя Макаранкі ў бліжэйшы час будуць накіраваны ў Літву і Украіну адпаведна", - распавёў Андрэй Яраш.

Па словах Яраша, у Мінску чакаюць ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці.

Спроба дзяржаўнага перавароту

Слуцкі цукар - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2021
Ідуць на рэкорд? Расследаванне "цукровай справы" доўжыцца ўжо год і тры месяцы
Аб падрыхтоўцы замаху распавёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка. Паводле яго слоў, беларускі КДБ затрымаў арганізаваную групу, якая рыхтавала ўзброены пераварот. У яе склад уваходзілі як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі. Як удакладніў прэзідэнт, у падрыхтоўцы перавароту немалую ролю маглі адыграць амерыканскія спецслужбы.

Дапамогу ў спецаперацыі аказалі расійскія калегі з ФСБ. Як паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ведамства, у Маскве былі затрыманыя юрыст Юрый Зянковіч, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, і беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, якія планавалі ваенны пераварот 9 мая ў Мінску. У гэтую ж групу, па дадзеных беларускага КДБ, уваходзіў і лідэр апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў - ён затрыманы на тэрыторыі рэспублікі.

Пра дэталі падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту, а таксама яго удзельніках, пазней распавялі ў фільме "Забіць прэзідэнта", паказаным у эфіры тэлеканала АНТ.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі