ГРОДНА, 30 кра - Sputnik. Пакатацца на атракцыёнах, пасядзець каля гарадскіх фантанаў у цэнтры горада ці паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме ў гарадскім лесапарку "Пышкі" прапануюць гарадзенцам 1 Траўня.
Святочную праграму на гэты дзень анансаваў гродзенскі гарвыканкам.
У гэтым годзе адзначаць Дзень працы ў Гродна будуць без прывычнага размаху. З-за санітарна-эпідэміялагічных абмежаванняў, мерапрыемствы запланаваны толькі на двух пляцоўках.
Не будзе звыклых для гэтага свята выязнога гандлю, мітынгаў, шэсцяў працоўных калектываў і масавых гулянняў у цэнтры.
Галоўнай і самай доўгачаканай падзеяй дня стане адкрыццё сезона фантанаў, якія ўключаць упершыню ў гэтым годзе ў 12 гадзін дня. У гэты ж дзень пачнуць працаваць і атракцыёны ў парку Жылібера. Свята будзе праходзіць з 10:00 да 19.00.
Другая святочная пляцоўка размесціцца ў лесапарку "Пышкі". Тут з 13:00 да 16:00 будзе праходзіць канцэрт з удзелам мясцовых артыстаў і эстрадных студый.
Чытайце таксама:
- Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон
- Травеньскія канікулы: беларусаў чакае 11 выхадных
- БЧ прызначыла яшчэ больш цягнікоў на травеньскія святы і Радаўніцу