https://bel.sputnik.by/20210502/Skulptar-stvarae-tvory-mastatstva-z-metalu--styl-stympank---vdea-1046652758.html
Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа
Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа
Sputnik Беларусь
Зварачны апарат, фантазія і залатыя рукі скульптара з Краснадара ператвараюць груду старых непатрэбных жалязяк з гаража ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа... 02.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-02T12:05+0300
2021-05-02T12:05+0300
2021-04-28T23:13+0300
відэа
мультымедыя
тэхналогіі
стыль жыцця
у свеце
культура
скульптура
мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0b/1046602105_3:-1:1913:1080_1920x0_80_0_0_bb1f14d848b2b49a9ac114a7f3c6728b.jpg
Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/0b/1046602105_99:-1:1817:1080_1920x0_80_0_0_af9e9df7cabc0b7990e13b0dc62236fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, тэхналогіі, стыль жыцця, у свеце, культура, скульптура, мастацтва
мультымедыя, тэхналогіі, стыль жыцця, у свеце, культура, скульптура, мастацтва
Скульптар стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк - відэа
Зварачны апарат, фантазія і залатыя рукі скульптара з Краснадара ператвараюць груду старых непатрэбных жалязяк з гаража ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа, як аўтар стварае арт-аб'екты і дзе бярэ ідэі.
Скульптар Аляксей Кашанаў, вядомы таксама пад творчым псеўданімам "Панкрат", стварае творы мастацтва з металу ў стылі стымпанк з дапамогай самых простых інструментаў.
Аляксей у юнацтве захапляўся музыкай у жанры панк-рок, а стымпанк прыцягнуў яго спачатку з-за назвы. Пасля знаёмства з працамі ў гэтым стылі скульптар вырашыў стварыць нешта падобнае.
"Першае, што было зроблена ў гэтым кірунку, гэта такая рыбіна, там ужо балты былі, шасцерні, шрубы, калючы дрот, ланцугі. Мне спадабаўся вынік, і я вырашыў працягнуць рух у гэтым напрамку", - распавёў Аляксей.
Скульптар прызнаецца, што для працы выкарыстоўвае простыя інструменты: электразварку, балгарку, маску і малаток. А ідэі для новых твораў узнікаюць "сумбурна". Падштурхнуць аўтара да стварэння скульптуры можа радок з кнігі, куплет песні ці яркае перажыванне. І, як толькі з'яўляецца час, майстар рэалізуе задуманае.
У лістападзе 2020 года Аляксей Кашанаў прадставіў свае работы на персанальнай выставе, арганізаваць якую прапанавалі ў Краснадарскай краявой выставачнай зале выяўленчых мастацтваў. У 2020 годзе скульптар ужо выстаўляў там свае працы сумесна з Саюзам мастакоў авангарду. У снежні 2020 года Аляксей таксама прыняў удзел у сумеснай выставе ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта ў Санкт-Пецярбургу.