https://bel.sputnik.by/20210503/Ne-prayshlo--tydnya-gandlvy-dom-Na-Nyamze-zno-pratsue-1047539574.html
Не прайшло і тыдня: гандлёвы дом "На Нямізе" зноў працуе
Не прайшло і тыдня: гандлёвы дом "На Нямізе" зноў працуе
Sputnik Беларусь
Па тэхнічных прычынах пакуль не працуе секцыя тканін, інтэрнэт-крама і кафэ - астатнія аддзелы і харчовы магазін ужо адкрыліся. 03.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-03T17:25+0300
2021-05-03T17:25+0300
2021-05-03T15:48+0300
навіны
у беларусі
грамадства
эканоміка
галоўнае
гандлёвы цэнтр
кафэ
магазіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101414/31/1014143145_8:-1:1400:787_1920x0_80_0_0_1da4619ce4d7c7c4a225ea1c17d4b0d7.jpg
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Гандлёвы дом "На Нямізе" з 3 траўня аднавіў сваю працу пасля рэарганізацыі, такая інфармацыя размешчана на сайце ГЦ."Цяпер гандлёвы дом уваходзіць у склад універмага "Беларусь", рашэнне падпісана 22 красавіка. Цэнтр закрываўся на некалькі дзён на мінулым тыдні, з серады па пятніцу, для правядзення некаторых рэарганізацыйных работ - перадачы маёмасці і іншых момантаў", - растлумачылі Sputnik у сектары арганізацыі гандлю ўнівермага "Беларусь".Гандлёвы дом працягне сваю працу, як і раней, але ўжо пад іншай юрыдычнай асобай: замест "Дзяржаўнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "На Нямізе" - "Гандлёвае камунальнае унітарнае прадпрыемства "Універмаг Беларусь". Ніякіх іншых змен у крамах цэнтра ў бліжэйшы час не будзе. Аднак, пакуль што па тэхнічных прычынах не працуюць інтэрнэт-крама ГЦ, кафэ і секцыя "Тканіны".Комплекс "Гандлёвы дом "На Нямізе" пачаў працаваць у 1993 годзе і быў адным з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі. У апошнія гады там рэгулярна праводзіліся дні зніжак. Тым не менш, пакупнікі неаднаразова скардзіліся на ўмовы ў краме: як правіла, нараканні выклікаў непрыемны пах , пытанні былі і да паркоўкі. ГЦ уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў сталіцы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210416/Unkalnyya-lyasy-svetu--fotazdymkakh-1047373228.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101414/31/1014143145_148:-1:1400:787_1920x0_80_0_0_414df1f9831b5d420c171d16969ca6b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, галоўнае, гандлёвы цэнтр, кафэ, магазіны
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, галоўнае, гандлёвы цэнтр, кафэ, магазіны
Не прайшло і тыдня: гандлёвы дом "На Нямізе" зноў працуе
Па тэхнічных прычынах пакуль не працуе секцыя тканін, інтэрнэт-крама і кафэ - астатнія аддзелы і харчовы магазін ужо адкрыліся.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Гандлёвы дом "На Нямізе" з 3 траўня аднавіў сваю працу пасля рэарганізацыі, такая інфармацыя размешчана на сайце ГЦ.
"Цяпер гандлёвы дом уваходзіць у склад універмага "Беларусь", рашэнне падпісана 22 красавіка. Цэнтр закрываўся на некалькі дзён на мінулым тыдні, з серады па пятніцу, для правядзення некаторых рэарганізацыйных работ - перадачы маёмасці і іншых момантаў", - растлумачылі Sputnik у сектары арганізацыі гандлю ўнівермага "Беларусь".
Гандлёвы дом працягне сваю працу, як і раней, але ўжо пад іншай юрыдычнай асобай: замест "Дзяржаўнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "На Нямізе" - "Гандлёвае камунальнае унітарнае прадпрыемства "Універмаг Беларусь". Ніякіх іншых змен у крамах цэнтра ў бліжэйшы час не будзе. Аднак, пакуль што па тэхнічных прычынах не працуюць інтэрнэт-крама ГЦ, кафэ і секцыя "Тканіны".
Комплекс "Гандлёвы дом "На Нямізе" пачаў працаваць у 1993 годзе і быў адным з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі. У апошнія гады там рэгулярна праводзіліся дні зніжак. Тым не менш, пакупнікі неаднаразова скардзіліся на ўмовы ў краме: як правіла, нараканні выклікаў непрыемны пах , пытанні былі і да паркоўкі. ГЦ уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў сталіцы.