Праз два гады: круізны цеплаход з Мазыра ў Брэст адкрывае сезон

© Sputnik Сергей ЛескетьПершы беларускі круізны цеплаход "Белая Русь"
Першы беларускі круізны цеплаход Белая Русь - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2021
На беларускіх рэках стартаваў сезон навігацыі, першы круізны лайнер прыме пасажыраў ужо на днях.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Двухпалубны цеплаход "Белая Русь" пачынае турыстычны сезон, першы рэйс запланаваны на 8 траўня, распавялі Sputnik у эксплуатацыйна-будаўнічым прадпрыемстве "Днепрабугводшлях", якое валодае суднам.
Зараз лайнер знаходзіцца ў Пінску ля прычала прадпрыемствы, у бліжэйшыя дні ён будзе дастаўлены ў Мазыр, адкуль ужо ў бліжэйшую суботу рушыць у Брэст.
Маршрут пройдзе па Прыпяці, Піне, Дняпроўска-Бугскім канале і Мухаўцы. Карабель будзе праходзіць Нароўлю, Прыпяцкі запаведнік, Навасёлкі, Дарашэвічы, Тураў, Стахава, Качановічы, Пінск, Дубое, Моталь, Дастоева, Ляхавічы, Кобрын. Плыць судна будзе ў асноўным у начны час, дзённы аддадзены для прагулак, аглядаў славутасцяў і іншаму баўленню часу на свежым паветры.
У шляху цеплаход правядзе 8 дзён і 7 начэй, а ў горад над Бугам ён прыбудзе 15 траўня. Назад ён адправіцца ў гэты ж дзень і прыбудзе ў Мазыр 22 траўня. І так - да лістапада.
Любанскія мелавыя кар'еры вясной - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2021
Фота
Вясна прыйшла на "беларускія Мальдывы" - маляўнічыя фотаздымкі мелавых кар'ераў
У мінулым годзе "Белая Русь" так і не выйшаў на маршрут з-за пандэміі, а вось у 2019-м на кожным круізе каюты былі запоўненыя. На гэты час на першы круіз таксама практычна ўсе квіткі ўжо раскупілі.
"Белая Русь" - адзіны круізны цеплаход ў Беларусі, пабудаваны ў 2016 годзе ў Пінску. Яго даўжыня - 50 метраў, шырыня - 7 метраў, хуткасць - 15,5 км/ г. Здольны змясціць 30 пасажыраў. Новы турыстычны маршрут быў запушчаны ў 2017 годзе. Падчас круізу на борце праходзяць фальклорныя вечары, а ў гарадах накіравання - экскурсіі.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі